Адноўленая АЗС:  новыя магчымасці і паслугі

Знамянальная падзея, у першую чаргу для петрыкаўчан-аўтааматараў, адбылася напачатку тыдня ў райцэнтры: пасля маштабнай рэканструкцыі была ўрачыста ад-крыта адноўленая аўтазаправачная станцыя.
У працэсе рэканструкцыі АЗС цалкам памяняла свой фармат – зараз гэта сучасны аб’ект з гандлёвай залай, які працуе ў кругласутачным рэжыме.
У сваім прывітальным слове дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт” Андрэй Федаровіч адзначыў, што на АЗС, як і раней, жыхары і госці горада Петрыкава могуць заправіць свае аўтамабілі дызельным палівам і аўтамабільным бензінам, падкачаць колы і зрабіць уборку салона. Да таго ж, для зручнасці запраўкі вялікагрузнага транспарту, прадугледжаны дадатковыя хуткасныя дызельныя палівараздатачныя калонкі, якія дазваляюць скараціць час на запраўку.
Маштабная рэканструкцыя дазволіла падтрымаць сучасныя тэндэнцыі ў развіцці экалагічна чыстага транспарту: на АЗС устаноўлена першая ў горадзе зарадная станцыя для электрамабіляў.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка падзякаваў кіраўніцтву РУП “Беларуснафта-Гомельаблнафта-прадукт” за сучасны і запатрабаваны сярод насельніцтва раёна аб’ект, за тыя новыя дадатковыя магчымасці, што адрымаюць кліенты АЗС з ліку жыхароў і гасцей раёна.
Сімвалічны ключ ад аўтазаправачнай станцыі быў уручаны майстру аб’екта Міхаілу Шадуру.
Пад урачыстыя фанфары была разрэзана стужка – і АЗС прыняла сваіх першых кліентаў. Байкеры, менавіта яны першымі наведалі аўтазаправачную станцыю, эфектна праехалі па тэрыторыі аб’екта, трымаючы сцягі прадпрыемства.
Што да гандлёвай залы, то яна мае зону самаабслугоў-вання і ўтульныя месцы для адпачынку, ёсць магчымасць зарадзіць тэлефон і атрымаць бясплатны доступ у сетку інтэрнэт. У магазіне – шырокі асартымент тавараў, кафетэрый радуе кліентаў не толькі смачнай кавай, але і прадукцыяй уласнага прыгатавання.
У адкрыцці аўтазаправачнай станцыі прынялі ўдзел творчыя калектывы Петрыкаўшчыны: народны хор раённага Дома культуры, узорны танцавальны калектыў “Экшан”, ансамбль “Надзея” Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Галіна КАЗАК, фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о