Падводзячы вынікі – акрэсліваць планы на будучыню

0
725

На мінулым тыдні ў калектыве аддзялення “Конкавічы” ААТ “Пціч-Агра” адбылося штомесячнае падвядзенне вынікаў работы сельгаспрадпрыемства. Сустрэча была арганізавана ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання разам з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Падводзячы вынікі – акрэсліваць планы на будучынюЗ паказчыкамі гаспадаркі конкавіцкіх аграрыяў пазнаёміла галоўны эканаміст ААТ “Пціч-Агра” Іна Бяляцкая. Па словах спецыяліста, найбольш праблемная га-ліна сельгаспрадпрыемства – жывёлагадоўля. Праблема тут комплексная: сітуацыя пагаршалася на працягу мінулага года: паменшылася пагалоўе, адпаведна ўпалі і валавыя надоі. Стабілізуюць становішча ў гаспадарцы нядрэнныя паказчыкі раслінаводства.

Праблемы, што былі агучаныя аграрыямі, вядомыя. Працаўнікі фермы адзначалі недахоп спецыялістаў – аддзяленне “Конкавічы” чакае заатэхніка і ветэрынарнага ўрача, бо асемяненне і захаванне здароўя статку дазволілі б узняць надоі малака. Зразумела, жывёлаводы звярталі ўвагу і на тое, што нядрэнна было б зрабіць і кармавую базу больш разнастайнай. Разам з тым, працаўнікі разумеюць і свае недапрацоўкі: у прыватнасці, калектыў пагадзіўся, што адзін з надзейных шляхоў павышэння рэнтабельнасці іх працы – захаванне якасці малака. “Няхай мы надоім крыху менш, але атрымаем у выніку за малако высокага гатунку больш грошай”, – адзначыла адна з прысутных аператараў машыннага даення.

Акрамя гэтага аграрыі абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання сваёй фермы: у прыватнасці, пры ўдзеле старшыні конкавіцкага сельвыканкама Віталя Пілера былі абмеркаваны пытанні асвятлення і водазабеспячэння аддзялення.
Як адзначыла старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Алена Галеня, такія сустрэчы з падвядзеннем вынікаў і прапрацоўкай існуючых праблем праводзяцца штомесяц. У лютым распачнецца падвядзенне вынікаў сельгаспрадпрыемстваў за мінулы год.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о