Сёлета ў Петрыкаўскую ЦРБ прыбылі 24 маладыя спецыялісты, наша гераіня – адна з іх.

Сёлета ў Петрыкаўскую ЦРБ прыбылі 24 маладыя спецыялісты

Таццяна Сугак пасля заканчэння Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта прыехала ў Петрыкаў на пасаду неўролага. У нашым раённым цэнтры была некалькі разоў па камандзіроўцы, таму з месцам будучага пражывання была знаёмая.

На пытанне, ці было цяжка пераязджаць з вялікага горада ў маленькі, дзяўчына адказала так:
– Мама, якая пражыла ўсё жыццё ў абласным цэнтры, спачатку хвалявалася, што дачка з’яжджае, а вось тата, наадварот, падтрымаў, сказаў “Жыццю навучышся!”. Я ж таксама перажывала, але зараз цалкам асвоілася. Жыллё ёсць, працы шмат, калектыў дружны і падтрымае ў любых пытаннях, дапаможа, калі патрэбна. Ды і не адчуваю я адзіноцтва, са мной таксама пераехаў любімы чалавек, але ён працуе ў іншай сферы.
Таццяна зараз рыхтуецца павысіць кваліфікацыю.

– Я планую навучыцца УГД брахіяцэфальных артэрый. Што гэта значыць? УГД БЦА дапамагае знайсці звужэнні і закаркаванні сасудаў, ацаніць ступень развіцця паталогій крывацёку, выявіць прыкметы зараджэння або развіцця цяжкіх захворванняў сасудаў.
Медык адзначыла, што Петрыкаў даволі цікавы горад і прапануе моладзі карысна правесці вольны час.

– Толькі яго ў мяне практычна няма, зараз я цалкам пагрузілася ў прафесію.
Мы прапануем маладой дзяўчыне не паніжаць планку, працягваць імкнуцца стаць запатрабаваным урачом. Заўсёды памятаць, што яе прафесія неабходная ў грамадстве.

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о