Для малодшых школьнікаў лета – гэта выдатная магчымасць акунуцца ў бесклапотны свет гульняў і прыгод, а для навучэнцаў старэйшых класаў – час, калі лёгка можна сумясціць прыемнае з карысным: і адпачыць, і набыць новыя працоўныя навыкі, і атрымаць першую заработную плату. Такую магчымасць атрымалі пятнаццаць навучэнцаў 8-10 класаў Капаткевіцкай сярэдняй школы, для якіх у чэрвені быў арганізаваны лагер працы і адпачынку дзённага знаходжання “Юнацтва”. У рамках працы лагера сумесна з Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама рэалізоўваўся праект па пашыве рэчаў, неабходных для спальні навучэнцаў 1-ых класаў.

Для грамадства і для сябе!
На працягу трох тыдняў выхаванцы лагера змаглі паспрабаваць сябе ў прафесіі швачкі, атрымаць уяўленне пра неабходныя ўменні і навыкі для гэтай прафесіі, адпачыць з карысцю для сябе і, што важна, для грамадства. Навучэнцы працавалі добрасумленна і адказна, вынікам іх працы стала абнаўленне спальнага памяшкання групы падоўжанага дня школы: былі пашыты ручнікі, шторы, посцілкі, чахлы на матрацы. Кожны дзень у лагеры праходзіў насычана і весела: пасля працы і пасляабедзеннага адпачынку вучняў чакалі самыя розныя мерапрыемствы, бо лагер працы і адпачынку, несумненна, гэта магчымасць выкарыстоўваць час для ўмацавання здароўя, развіцця фізічных навыкаў, узбагачэння ведамі і новымі ўражаннямі. Непаўналетнія прымалі ўдзел у мерапрыемствах прафесійнай накіраванасці, наведвалі розныя прадпрыемствы і арганізацыі пасёлка, удзельнічалі ў квэстах, здзяйснялі анлайн-экскурсіі па памятных мясцінах Беларусі. Асаблівая ўвага ў час працы лагера надавалася патрыятычнаму выхаванню. Можна ўпэўнена сказаць, што час у “Юнацтве” прайшоў нездарма, а ўражанні ад працы ў лагеры ў навучэнцаў засталіся толькі станоўчыя: “Было весела!”, “Будзем працаваць у наступным годзе!”, “Ні разу не пашкадавала, што запісалася ў лагер”. Ну і, вядома, першыя заробленыя ўласнай працай грошы – гэта яшчэ адзін аргумент на карысць такога насычанага адпачынку!

Наталля МЕЛЬНІКАВА,
выхавацель лагера.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о