У чацвер, 29 верасня, у гарадскім кінатэатры “Беларусь” было шмат наведвальнікаў. Вучні гарадскіх устаноў адукацыі сабраліся на прагляд новага мастацкага фільма “Падрыў” кінастудыі “Беларусьфільм”, паказ якога распачаўся сёлета ў Дзень Незалежнасці. У холе гледачоў чакала выстава літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну і экспазіцыя рэчаў з рыштунку франтавікоў.

Ведаць гісторыю,  памятаць пра небяспеку
Перад праглядам да навучэнцаў звярнуўся намеснік ваеннага камісара-начальнік мабілізацыйнай групы райваенкамата Захар Смірноў: “Прапаную вам на гэтыя дзве гадзіны схаваць свае смарт-фоны і ўважліва паглядзець фільм. Урэшце, я не супраць га-джэтаў, але варта іншы раз задумацца, наколькі карысна мы іх выкарыстоўваем. Таму раю яшчэ раз азнаёміцца з выставай кніг і пачытаць, калі вы гэтага яшчэ не зрабілі, хоць бы адно з прапанаваных вашай увазе выданняў. Зараз гэта зрабіць куды прасцей – у тую ж хвіліну вы можаце знайсці кнігу ў інтэрнэце і прачытаць яе, – адзначыў Захар Аляксандравіч. Акрамя гэтага мужчына адзначыў, што фільм “Падрыў”, акрамя мастацкай і змястоўнай каштоўнасці, мае і практычны змест: здаецца Вялікая Айчынная вайна даўно прайшла, але і зараз у ваенны камісарыят звяртаюцца людзі, у большасці сваёй тыя, хто працуе на зямлі, і паведамляюць у ваенкамат пра небяспечныя знаходкі – рэха тых жудасных часоў.

Ведаць гісторыю,  памятаць пра небяспеку
Перад прысутнымі таксама выступіў і старшыня райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалай Жукоўскі. Мужчына нагадаў, як паводзіць сябе ў выпадку выяўлення падазроных рэчаў: паведаміць у экстранныя службы і ні ў якім разе не кранаць выпадковую знаходку.
Святло ў зале згасла, перад юнымі гледачамі заззяў экран, на якім разгарнуўся аповед пра такіх жа юнакоў і дзяўчат: 1945 год, маладыя людзі, што прайшлі тыднёвыя курсы па размініраванні накіроўваюцца ў тыя куткі Беларусі, дзе нядаўна ішлі жорсткія баі. Разам з тым высвятляецца, што іх камандзір – зусім не той чалавек, за якога сябе выдаваў.
Пасля фільму моладзь абмяркоўвала сюжэт, дзялілася ўражаннямі. Прапануем і вам пазнаёміцца з творам беларускай кінастудыі.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о