Правы чалавека, дэмакратыя, свабода слова. Дзіўная справа, але складваецца ўражанне, што толькі гэтыя тры паняцці і цікавяць калектыўны Захад, калі яны гавораць пра нашу краіну. Ні магчымасць эканамічнага супрацоўніцтва і павелічэння тавараабароту, ні сумесныя праекты ў галіне бяспекі, ні, у рэшце рэшт, культурныя і турыстычныя перспектывы, а даўно навязаныя штампы. Гучыць хораша. Аднак непераканаўча. Як у “цывілізаванай” Еўропе, на ўсю моц прасякнутай палітыкай падвойных стандартаў, прыгнятаюць сродкі масавай інфармацыі і закрываюць рот журналістам, на канкрэтных прыкладах разважаюць нашы эксперты.

Эксперты пра тое, чаму Захад так носіцца з дэмакратычнымі
каштоўнасцямі, і пра словы, якія не супадаюць са справамі

Гульня ў адны вароты
Чаму калектыўны Захад настолькі моцна носіцца з паняццем “свабода слова”? Старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў тлумачыць: гэты тэрмін уваходзіць у так званы агульны пакет гуманітарных правоў, а значыць, выкарыстоўваецца як інструмент, вельмі зручная нагода для ўмяшання ва ўнутраную палітыку, грамадскае жыццё той ці іншай краіны. Увогуле, у суверэнныя справы суверэнных дзяржаў.

Свабода слова.  Чаканні і рэальнасць

– Толькі вось сэнс гэты тэрмін сапраўды меў, калі нашы заходнія калегі неслі на свежапераараную познесавецкую інфармацыйную прастору свае пасылы і ідэі, прычым не сустракаючы зваротнай канкурэнтнай інфармацыі, якая ішла б ужо на іх поле. І вось як толькі на нашай – ужо постсавецкай прасторы – з’явіліся свае яркія ідэалы, нарадзіліся паспяховыя медыяхолдынгі, якія сталі ўяўляць пагрозу заходняму ладу жыцця, рыторыцы, манапалізму, тут жа пра свабоду слова нашыя “партнёры” забыліся, – адзначае Андрэй Крывашэеў. – Гэта можна бачыць па тым, як сёння на Захадзе пераследуецца адзіны спадарожнікавы беларускі тэлеканал “Беларусь-24”, з якой жорсткасцю там ваююць з МІА “Расія сёння”, у прыватнасці з інфармацыйным агенцтвам Sputnik, Эстонія, Літва ці Латвія. Або з каналам RT. Іх журналісты падвяргаюцца ганенням у тым ліку з боку спецслужбамі заходніх дзяржаў, у іх праводзяцца вобыскі. YouTube-старонка RT у Германіі праіснавала роўна суткі, пасля чаго была заблакіраваная.

СКАЗАНА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:
– Ні мы, ні расіяне, ніхто не можа іншы пункт гледжання выказаць у вашых “ютубах”, “твітэрах” і гэтак далей. Забаранілі – і ўсё. І разганяеце толькі адну тэму. І прытым фэйкі. Вось ваша свабода слова. У нас журналіст выказвае свой пункт гледжання па Расіі, Захадзе і гэтак далей. Адзінае, што забаронена, – разбураць краіну. У вас навучыліся. Вы таксама не дазваляеце нікому разбураць ЗША ці ў Англіі, ці Германіі і іншых. Што я раблю незвычайнага? У нас свабоды слова і дэмакратыі, пра якую вы ўвесь час кажаце, значна больш, чым у апоры гэтай дэмакратыі – ЗША і Англіі, Еўрапейскім саюзе.
У інтэрв’ю міжнароднаму
інфармацыйнаму агенцтву Associated Press, 5 мая 2022 г.
  • Таму ў цяперашнім выглядзе заходняя “свабода слова” ўяўляе сабой свабоду слова толькі адной, вузкай, элітарнай праслойкі мясцовых кіраўнікоў, якія часта нікім не абіраюцца і абслугоўваюць іх мэйнстрымавыя медыя. І гэта ў чыстым выглядзе ўжо прапаганда, таму што ніякага альтэрнатыўнага пункту гледжання, ніякага раўнапраўнага дыялогу падобны медыяландшафт сабой не ўяўляе.

Ідзіце ў бан
Яшчэ адзін момант, на які звяртаюць увагу беларускія эксперты, – гэта санкцыі, якія ўводзяцца Захадам супраць прадстаўнікоў медыя сферы. Прычым прымусіць іх адмяніць еўрабюракратаў не могуць нават рашэнні суда. Мала таго, у дачыненні да нашых медыя Захад, па сутнасці, увёў чорныя меткі – толькі за тое, што ў іх фінансаванні ўдзельнічаюць дзяржаўныя органы. Прытым што падобнае, толькі ў больш заблытаным выглядзе, існуе ў большасці краін калектыўнага Захаду. Вынік? Блакіраванне СМІ на папулярных інтэрнэт платформах, старонак у сацсетках вядучых айчынных журналістаў, ценявы бан… Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант нагадвае і пра зусім абуральны факт: за прагляд расійскага і беларускага тэлебачання ў Латвіі існуе штраф да 15 тысяч долараў, у Польшчы ж нашы ТВ-каналы аб’яўлены пагрозай нацыянальнай бяспекі.

Свабода слова.  Чаканні і рэальнасць
– Значыць, мы паказваем такое, ад чаго ім страшна балюча, – падкрэслівае кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі. – А паказваем мы праўду: пачынаючы ад Арміі Краёвай і здзекаў з беларусаў, заканчваючы тым, што яны робяць з намі сёння: як прытулілі на сваёй тэрыторыі заўзятых тэрарыстаў, як фінансуюць іх, як падтрымліваюць. Што тычыцца YouTube, Facebook, ТikTok, то там у нас найвялікшая аўдыторыя. Яна ў апошнія гады прыкметна вырасла, нягледзячы на тое, што той жа YouTube адпраўляе наш кантэнт, асабліва грамадска-палітычны канал, на задворкі. А ў топе краін, якія нас глядзяць, дарэчы, Германія, Латвія, Польшча, ЗША.
Уведзеныя супраць тэлерадыёкампаніі санкцыі Іван Эйсмант разглядае як магчымасці:

  • – Адабралі нейкае спартыўнае спаборніцтва – нічога страшнага, мы зэканомілі грошы і зробім музычнае шоу. Забяруць яшчэ што – зробім спартыўнае шоу і такім чынам створым свой новы беларускі кантэнт, дадзім нашым людзям шанцы праявіць сябе. І ад гэтага дзяржава толькі выйграе.

Час інфармацыйных баталій
Гаворачы пра свабоду слова і пра яе неабходнасць, эксперты ўсё часцей прыкмячаюць: у свеце вядзецца самая сапраўдная інфармацыйная вайна. Тут ужо размова павінна больш ісці пра адказнасць журналіста. Палітычны аглядальнік тэлеканала АНТ Ігар Тур з ходу прыводзіць свежы прыклад, як адзін з расійскіх журналістаў Russia Today дазволіў сабе заклікаць у эфіры тапіць і спальваць украінскіх дзяцей, чым адкрыта перайшоў “чырвоную лінію”.

Свабода слова.  Чаканні і рэальнасць

– Свабода слова не статычная, яе неабходнасць залежыць ад таго, у якім стане знаходзіцца грамадства. Скажам, Украіна перайшла на рэжым татальнай вайны. Першае правіла ваеннай прапаганды – гэта жорсткая цэнзура. Усе, хто выказвае нейкае іншае меркаванне, адрознае ад меркавання “генеральнай лініі”, аўтаматычна лічацца носьбітам меркавання ворага, і гэта прыдумана не ўкраінцамі, а яшчэ брытанцамі пасля Першай сусветнай вайны, – тлумачыць журналіст. – Для людзей, магчыма, усё гэта непрыемна па сваёй сутнасці, але з пункту гледжання таго, што Украіна лічыць, што яна на ўсю моц ваюе, гэта прымальны ход.

  • Увогуле ніякай свабоды слова ніколі і не было. Гэта папулізм, разлічаны на шырокую аўдыторыю, якая не да канца разумее, як усё працуе. Людзям стваралі ілюзію, задавалі рамкі, у якіх можна казаць пра нешта і тлумачылі, што гэта і ёсць свабода слова. Хаця ў цэлым забароненыя тэмы існавалі заўсёды.

Я, напрыклад, забанены на Facebook за абсалютна рацыянальны і неагрэсіўны пост пра ЛГБТ-прапаганду.

Новыя кропкі апоры
Размовы пра свабоду слова, зрэшты, як і пра многія іншыя “дэмакратычныя каштоўнасці” (дазволім узяць гэтае словазлучэнне ў двукоссі), дарэчы, апошнім часам выклікаюць усё большае абурэнне і на самім Захадзе – у простых еўрапейцаў і амерыканцаў. Яны пачынаюць шукаць новыя кропкі апоры. Нягледзячы нават на папу-лісцкія выказванні кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля пра тое, што менавіта дадзеная сістэма дазволіць Захаду дамініраваць у бліжэйшыя сто гадоў. Палітолаг Вадзім Баравік катэгарычны: так не будзе. Прыводзіць прыклады чаму:

Свабода слова.  Чаканні і рэальнасць

  • – Калі мы гаворым пра лібералізм, то адну з яго асноў, права прыватнай уласнасці, яна топча. Мы бачым, як ім можна канфіскоўваць актывы Расіі, уласнасць, маніпуліраваць інвестарамі. Яны гэта рабілі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў на Бліжнім Усходзе, у Азіі. Калі мы гаворым пра правы чалавека, то ў Ковід яны замкнулі людзей, пазбавілі правоў і расстрэльвалі гумавымі кулямі на еўрапейскіх плошчах. Калі мы гаворым пра кансерватыўныя каштоўнасці, таксама ўласцівыя Еўропе, то сёння выкрываюцца рэзанансныя факты педафіліі ў каталіцкай царкве і гэтак далей. Там хтосьці ўхваляе і згаджаецца з магчымасцю аднаполых шлюбаў. Еўропа, якая ў свой час успрымала аборт як злачынства, сёння ўзводзіць садамію, груба кажучы, у канцэпцыю. Сорамна павінна быць.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о