Ці варта сучаснаму чалавеку ствараць сям’ю?

0
526
Неўзабаве прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня бацькоўскай любові. Мы звярнуліся да землякоў з пытаннем: ці варта сучаснаму чалавеку ствараць сям’ю?
Ці варта сучаснаму чалавеку ствараць сям’ю?Мікалай Семяніцкі, начальнік Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнае абароне райвыканкама:
– Безумоўна, ствараць сям’ю і афармляць грамадзянскі саюз адпаведным чынам варта. Ведаеце, наша ўпраўленне працуе з рознымі грамадзянамі і магу сказаць дакладна: пераважная большасць людзей, што трапляюць у цяжкія жыццёвыя абставіны, здзяйсняюць правапарушэнні і злачынствы — не аб’яднаныя шлюбам. Трэба разумець, што гэтыя людзі не хочуць браць на сябе адказнасць за жыццё іншага чалавека, што прыводзіць, часам, да несуцяшальных наступстваў.
Але ёсць і станоўчыя прыклады. Не раз я назіраў сітуацыю, калі годныя людзі, што знайшлі адзін аднаго і жылі разам працяглы час, вырашаюць пабрацца законным шлюбам праз тры, пяць, а то і сем гадоў. Разумееце, чалавек, наадварот, жадае быць для сваёй паловы надзейным спадарожнікам у жыцці.
Я ўжо і не кажу пра тое, як дапамагае маладым сем’ям дзяржава. Здаецца менавіта ў наш час створаны ўсе ўмовы і для стварэння шчаслівай сям’і, і для паўнавартаснага, усебаковага развіцця асобы.Ці варта сучаснаму чалавеку ствараць сям’ю?Валянціна Урбанчык, дырэктар ДЮСШ Петрыкаўскага раёна:
– Лічу, што чалавек ва ўсе часы – і ў старажытнасці, і ў сучаснасці абавязкова павінен ствараць сям’ю, бо сям’я – ячэйка грамадства. Праз сям’ю чалавек адчувае сацыялізацыю: разумее што ён патрэбны і карысны для блізкіх, усведамляе адказнасць і сам становіцца надзейнай апорай для родных і ў грамадстве.
Без прыкладу сям’і складана патлумачыць, не тое што спазнаць, фундаментальныя паняцці, такія як бацькоўства, выхаванне, братэрства. Менавіта ў сем’ях складаюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне традыцыі, моладзь атрымлівае вопыт ад сталых людзей, на ўласныя вочы бачыць узор узаемаадносін.
Калі паразважаць, то стане відавочным, што сям’я –грамадскі інстытут, які аказвае на жыццё чалавека найбольшы ўплыў і фарміруе яго як асобу.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о