СЁННЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ

0
392

Свята здароўя, характару і працы над сабой

У беларускім календары Дзень фізкультурніка заўсёды з’яўляўся выбітной датай. Гэтае свята аб’ядноўвае і прафесіяналаў, і спецыялістаў галіны, і сціплых аматараў рухомага ладу жыцця. Спартсмены, здаецца, толькі радыя пашыраць свае шэрагі.

СЁННЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ

Станоўча, што спорт з’яўляецца адной з візітных картак нашай краіны. За шматлікімі поспехамі нашых спартсменаў на спабор-ніцтвах міжнароднага ўзроўню, Беларусь паказала сябе і як гасцінная дзяржава, якой пад сілу прымаць турніры самага высокага ўзроўню. Дастаткова згадаць Чэмпіянат свету па хакею 2014 года, ІІ Еўрапейскія гульні ў 2019-м. Неўзабаве наша краіна зноў дасць старт буйному спартыўнаму святу: у жніўні 11 беларускіх гарадоў будуць прымаць ІІ Гульні краін СНД.
Але не толькі спортам высокіх дасягненняў могуць ганарыцца суайчыннікі. Годная, сучасная інфраструктура створана ці ствараецца ва ўсіх куточках Беларусі. Штомесяц навіны стракацяць рэпартажамі з ад-крыцця новых, ці рэканструкцыі існуючых спартыўных аб’ектаў.
Не застаецца ў баку і Петрыкаўшчына. Слава пра нашых землякоў грымела і, спадзяюся, будзе і надалей грымець на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Толькі за апошнія тыдні выдатнымі вынікамі ў розных відах адзначаны як юныя спартсмены Петрыкаўшчыны, так і ветэраны фізкультурнага руху.
Гэты дзень па праве могуць лічыць сваім не толькі тыя, хто выходзіў ці выходзіць на старт, але і простыя людзі, для каго здаровы лад жыцця, бегавая дарожка, веласіпед, перакла-дзіна, мяч ці гантэлі сталі звыклым атрыбутам жыцця. Усе вы ўжо пераможцы і хіба не самыя багатыя ў свеце людзі, што лёгка дазволілі зрабіць уласнай асобе найкаштоўнейшы падарунак – здароўе.
Віншуем са святам, паважаныя землякі!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о