У нядзелю стартаваў міні-футбольны сезон у рэгіёне, які традыцыйна пачынаецца з раённага турніру ў праграме спартакіяды сярод працоўных калектываў і жыхароў сельсаветаў Петрыкаўшчыны.

Трафей “прапіскі” не змяніўУласна мяне напярэдадні спаборніцтваў цікавіла два пытанні: “хто сёлета стане чэмпіёнам раёна па міні-футболе?” і “колькі каманд возьме ўдзел у турніры?”. Пытанне пераможцаў, вядома, вырашалася працягам мерапрыемства, а вось колькасць каманд-удзельніц можна было высветліць яшчэ да пачатку спартыўных баталій. На жаль, у гэтым годзе дружын, што спрачаліся за званне лепшай каманды раёна, было ўсяго чатыры, у той час як летась іх налічвалася сем. Не пабачылі мы на пляцоўцы спартсменаў з Капаткевіцкага сельсавета, Камунгасу і нацпарку “Прыпяцкі”.
Спаборніцтвы паміж дружы-намі РАУС, РАНС, лясгасу і Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” праходзілі па кругавой сістэме. Першы матч адбыўся паміж калектывамі праваахоўнікаў і гарнякамі. Калійшчыкі, якія ўтрымліваюць чэмпіёнства ўжо некалькі гадоў запар, адразу паказалі, што трафей турніру аддаваць не збіраюцца: распачаўшы гульню высокім тэмпам, яны не ведалі стомы, чапляліся за мяч і выкарыстоўвалі хіба не кожную магчымасць, каб арганізаваць чарговы штурм варот, завяршыўшы сустрэчу з лікам 5:1 на сваю карысць.
Другое супрацьстаянне таксама не выглядала роўным: дынамікі ў міні-футболе паміж супрацоўнікамі лесаахоўнай службы і выратавальнікамі было менш, але з першых хвілін гульні стала зразумела, што калектыў РАНС забяспечыць сабе істотную перавагу і выйдзе пераможцам з гэтага спарынгу. Так яно і адбылося: сустрэча скончылася з лікам 6:2. У далейшым працаўнікі лясгасу не здолелі здзівіць заўзятараў: пацярпеўшы 0:9 ад праваахоўнікаў, 0:8 – ад салевікоў. Не маючы ў актыве ачкоў, лясгасаўцы занялі 4-е месца ў выніковай турнірнай табліцы.
Складана давялося і вырата-вальнікам у матчы з гарнякамі, якія літаральна “разабралі” сапернікаў, дазволіўшы забіць камандзе РАНС хіба што гол прэстыжу – 1:7 і пытанне чэмпіёнства ў сёлетніх раённых спаборніцтвах абышлося без інтрыгі: дружына “Гарняк” набрала максімальную колькасць ачкоў – 9.
Але не абышлося ў той дзень без драматычнай развязкі. Усе чакалі спартыўнай спрэчкі за другое месца турніру, да якога ў міліцыянераў і пажарных было па тры ачкі. Здавалася, што выратавальнікі крыху саступаюць у індывідуальным майстэрстве, але лепей выглядаюць у камандным плане. Кожная з каманд выкарыстоўвала свае моцныя рысы, на пляцоўцы з абодвух бакоў назіралася нядрэнная абарона і адданае змаганне за мяч на працягу ўсяго гульнявога часу. Сустрэча так і не выявіла мацнейшых – футбалісты завяршылі гульню з лікам 2:2 і для выяўлення віцэ-чэмпіёна трэба было зазірнуць у дадатковыя паказчыкі, дзе лепей выглядаў калектыў РАУС, які меў станоўчую розніцу паміж забітымі і прапушчанымі мячамі: +5, у той час як у дружыны РАНС гэтая лічба была адмоўнай: -2.
Такім чынам, трэцяе месца ў турніры на гэты раз занялі прадстаўнікі службы “112”, на другую прыступку п’едэстала ўзняліся праваахоўнікі, а футбольны трафей сваёй прапіскі не змяніў, застаўшыся ў чарговы раз у распалажэнні каманды “Гарняк” Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій”.
Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о