Напачатку кастрычніка ў Чалюшчавічах прайшоў традыцыйны, XXV футбольны турнір, прысвечаны памяці Васілія Пінчука.

Трафей “прапіскі” на змяніў

На спаборніцтвы заявіліся тры каманды: гаспадары мерапрыемства – футбольны клуб “Чалюшчавічы”, маладая і перспектыўная дружына Петрыкаўскага рудаўпраўлення “Гарняк” і заўзятыя ўсіх футбольных турніраў “Курыцічы”.

Трафей “прапіскі” на змяніўУ першай гульні гаспадары сустракалі амбіцыйны калектыў “Гарняк”. Апошнія, маючы статус уладальніка Кубка раёна, апраўдалі званне фаварытаў сустрэчы і з мінімальнай перавагай абыгралі апанентаў – 0:1. Вясковае дэрбі паміж “Чалюшчавічамі” і “Курыцічамі” таксама скончылася з мінімальным адрывам на карысць гасцей – 1:2. Апошні футбольны паядынак “Курыцічы” – “Гарняк” мацнейшых не выявіў, матч завяршыўся баявой нічыёй 1:1.

Трафей “прапіскі” на змяніўТакім чынам, аднолькавая колькасць ачкоў мусіла звярнуцца судзейскую калегію да паказчыка розніцы забітых мячоў. Такім чынам, футбольны трафей ужо другі раз запар заваёўвае калектыў з аграгарадка Курыцічы.

Трафей “прапіскі” на змяніўСпартыўнае свята завяршылася таварыскай сустрэчай аб’яднаных каманд ветэранаў футбола. Футбалісты з Чалюшчавіч і Капаткевіч супрацьстаялі спертсменам з Петрыкава і Курыціч. Гульня завяршылася з лікам 0:1 на карысць петрыкаўска-курыціцкай дружыны.

Трафей “прапіскі” на змяніў

Арцём ГУСЕЎ.

Фота ФК Курыцічы

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о