Напярэдадні Дня Перамогі ў абласным цэнтры прайшоў урачысты сход,
які сабраў удзячных нашчадкаў салдат-вызваліцеляў.

Памяць будзе жыць

Са словамі віншавання да жыхароў Гомельшчыны звярнуўся кіраўнік вобласці Іван Крупко, які адзначыў, што 9 Мая – асаблівае свята, у якое акрамя ўсмешак на тварах мы бачым і сум, таму што ўсё менш застаецца на свеце ветэранаў – удзельнікаў тых гераічных бітваў. Наш абавязак – быць бясконца ўдзячнымі ім, падкрэсліў у сваім выступленні губернатар, за магчымасць жыць і працаваць на карысць краіны, ствараць сем’і, чуць звонкі дзіцячы смех. Як спадчыннікі вялікага пакалення пераможцаў, мы павінны свята берагчы памяць пра гераізм савецкага народа і перадаваць яе дзецям. Павіншаваўшы прысутных з надыходзячым святам, Іван Крупко пажадаў усім шчасця і здароўя, мірнага неба над галавой, нашай краіне – моцнай эканомікі і далейшага развіцця.

Лепшыя творчыя калектывы вобласці падарылі гледачам яркую канцэртную праграму. Артысты пастараліся перадаць усе эмоцыі, якія перажыло ваеннае пакаленне ў гады Вялікай Айчыннай вайны: жахі акупацыі, радасць вызвалення, боль і горыч страт, разбітыя лёсы і шчасце Перамогі.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о