У перадсвяточныя дні Беларусь ушаноўвала подзвіг герояў-пераможцаў. Школьнікі, моладзь, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый – усе спяшаліся павіншаваць і  выказаць словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

Адрасы пераможцаў:  віншаванні ў кожны домТак, бадай з найбольшым хваляваннем дзень чарговай гада-віны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў чакаюць яго галоўныя героі – ветэраны. На жаль, час няўмольны – і з кожным годам радзее строй герояў-вызваліцеляў. На Петрыкаўшчыне сёння пражывае 7 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: Анатолій Куц, Вера Кароткая, Уладзімір Будовіч, Уладзімір Томаль, Аляксей Смірноў, Міхаіл Кароткі і Надзея Саладуха.

Вядома, у сілу свайго ўзросту і эпідэміялагічных абмежаванняў не кожны з іх прымаў удзел у святочных мерапрыемствах і мітынгах, якія прайшлі ў розных кутках раёна. Але пра ветэранаў па-ранейшаму памятаюць, паважаюць, а іх подзвіг сапраўды шануюць.

Напярэдадні Дня Незалежнасці і непасрэдна ў дзень свята, па добрай шматгадовай традыцыі кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі грамадскасці праехалі па адрасах пераможцаў, наведаліся да кожнага ветэрана.

Словы падзякі за сённяшняе мірнае жыццё, за здабытую ў крывавых баях незалежнасць, за адноўленую з руін краіну гучалі на адрас ветэранаў ад старшыні райвыканкама Аляксандра Наўныкі.

– Даўгалецця вам, паважаныя ветэраны, моцнага здароўя, увагі і клопату родных, – жадаў кіраўнік раёна.

Ветэраны ўзгадвалі, што вайна ў адзін момант кардынальна змяніла іх жыццё. Фронт, партызанскае жыццё ці жыццё ў акупацыі было для іх сапраўдным выпрабаваннем на мужнасць і смеласць, адданасць і самаахвярнасць. Аднак яны выстаялі, не скарыліся захопнікам і здабылі доўгачаканую Перамогу!

Галіна КАЗАК.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о