Сям’і шчаслівыя моманты

0
478

Яўгенія Герасіменка, маці траіх дзяцей, расказала нашаму юнаму аўтару – наведвальніку гурта ”Юны журналіст” Мышанскай сярэдняй школы, што для яе значыць сям’я.

“Яшчэ ў дзяцінстве марыла, што буду шматдзетнай мамай, – пачала Яўгенія Аляксандраўна. – І яна здзейснілася. Старэйшая дачка Юліяна вучыцца ў 5-м класе, сын Дамір – у другім, а малодшаму Гардзею споўнілася тры гады. З упэўненасцю магу сказаць: дзеці – вялізнае шчасце. А для дзяцей вельмі важна разумець, што бацькі падзяляюць іх інтарэсы. Сын асвойвае баян, захапляецца танцамі, дачка таксама наведвае харэаграфічнае аддзяленне, займаецца вакалам, любіць маляваць. Сваю першую грамату юная мастачка атрымала ў 3,5 гады, адлюстраваўшы велікодны малюнак”.

Сям’і шчаслівыя момантыНе адстаюць ад дзяцей і бацькі. Так, у 2018 годзе, сям’я прымала ўдзел у раённым конкурсе “Уладар вёскі”. Для кожнага выступлення на сцэне Яўгенія Аляксандраўна сама шыла касцюмы, гэта і не дзіва, бо па адукацыі яна партны-цырульнік.
У 2019 годзе сям’я Герасіменка заняла другое месца ў раённым конкурсе “Лепшая маладая сям’я Петрыкаўшчыны”, а таксама нашы героі сталі пераможцамі ў намінацыі “Самая дружная сям’я Петрыкаўшчыны”.

У рамках штогадовага фестывалю “Сям’я-ФЭСТ”, заснавальнікам якога з’яўляецца Гомельская абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, у 2022 годзе Герасіменкі ўдзельнічалі ў фотаконкурсе “Сям’і шчаслівыя моманты”, дзе ў намінацыі “Мая сям’я – частка Беларусі” сталі пераможцамі конкурсу інтэрнэт-галасавання ў сацыяльных сетках.
Таленавітая, крэатыўная, працавітая Яўгенія Аляксандраўна заўсёды прыйдзе на дапамогу. Працуючы загадчыцай гаспадаркі ў Мышанскай сярэдняй школе, свой клопат і ўвагу аддае не толькі сямейнаму ачагу, але і стараецца, каб школьны двор і наш агульны дом-школа, заўсёды выглядалі на высокім узроўні.
“Мае дзеці мяне натхняюць. Любоў да іх змяніла маё жыццё, яны зрабілі мяне мудрэйшай, адказнай, мацнейшай”, – падсумавала ў канцы гутаркі Яўгенія Аляксандраўна.

Варвара ГАЛКІНА, шэф-рэдактар школьнай газеты
Мышанскай сярэдняй школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о