25 ліпеня ў 1853 годзе адбылася важная падзея ў нашай краіне – Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская дума, разгледзеўшы пытанне “Аб стварэнні пажарнай часці ў Мінску”, зацвердзілі смету выдаткаў на ўтрыманне пажарнай часці ў складзе 51 чалавека. У гэты ж час былі арганізаваны першыя пажарныя часці ў Віцебску, Магілёве і іншых беларускіх гарадах.
З таго часу праца пажарных была пастаўлена на дзяржаўны кантроль – барацьба з агнём стала працай прафесійных пажарных. З нагоды свята мы сустрэліся з яркім прадстаўніком гэтай галіны.

Аляксей Ёрш праславіўся ў 2019 годзе на ўсю вобласць, калі выратаваў на пажары траіх чалавек. Тады, 26-гадовы камандзір аддзялення пажарнага паста № 14 Петрыкаўскага РАНС, разам з сябрам вяртаючыся на аўтамабілі дадому позна ноччу, убачыў, што на суседняй вуліцы гарыць дом. Калі пад’ехалі бліжэй, ён ацаніў сітуацыю, патэлефанаваў па нумары “101” і, не чакаючы прыезду калег, стаў ратаваць людзей, якія знаходзіліся ў хаце.

– Уваходныя дзверы былі ахоплены агнём, – пачаў успамінаць наш герой. – У дом трапіў праз акно, дапамог выбрацца на свежае паветра гаспадыні і яе сыну, а затым мужчыне, які знаходзіўся ў суседнім пакоі і ўжо задыхаўся…
Аляксей літаральна на руках вынес яго на свежае паветра. Усе трое засталіся жывыя, дом практычна згарэў дашчэнту.

Лёс звязаў з МНСУ Гомелі падзякавалі выратавальніку – ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале нарад абласнога ўпраўлення МНС, за праяўленую мужнасць і адважны ўчынак па выратаванні людзей, загадам начальніка ўпраўлення Аляксея ўзнагародзілі ганаровай граматай рэгіянальнага падраздзялення і каштоўным падарункам. Іх ён прыняў з рук начальніка Гомельскага абласнога УМНС Сяргея Дзічкоўскага. Кіраўнік падзякаваў байцу за мужны ўчынак. Міністрам па надзвычайных сітуацыях Аляксей быў узнагароджаны медалём “За выратаванае жыццё”.
Мужчына нарадзіўся і вырас у Курыцічах, выратавальнікам працуе восем гадоў. Па словах героя, сваё прызванне ён знайшоў.

Лёс звязаў з МНСАляксей спадзяецца, што выратаваныя ім людзі сталі больш пільнымі да сваёго жыцця.
– Працуючы ў адпаведнай структуры, кожны спецыяліст ведае, што праца звязана з рызыкай. Я скончыў Калінкавіцкі аграрна-тэхнічнай каледж, але лёс звязаў з МНС і ні на хвіліну не шкадую пра гэта.
Аляксей жанаты і выхоўвае маленькага сына. У вольны ад працы час любіць хадзіць на рыбалку.
– Вядома, напярэдадні свята хачу пажадаць калегам здароўя, поспеху, сямейнага дабрабыту, каб рызыкі было як мага менш. А калі і была – заканчвалася ўсё на карысць жыцця.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о