Сяброў былых не бывае

0
728

На старонках заходняй прэсы, выданнях нашых некалі сяброў і партнёраў Польшчы, Літвы, Эстоніі, можна ўбачыць інфармацыю, што Беларусь – краіна-прыхільніца расійскай спецаперацыі ва Украіне. Такое меркаванне аўтары не пацвярджаюць ніякімі фактамі, напэўна, спадзеючыся, што чытач не будзе аналізаваць сітуацыю і паверыць “на слова”. Сцвярджэнне само па сабе абсурднае. Нават далёкія ад палітыкі людзі, прасачыўшы тыя крокі, якія наша краіна рабіла і робіць для ўрэгулявання канфлікту, убачаць нестыкоўкі гэтага сцвярджэння і ўзгадае міратворчую ролю беларускай палітыкі. Многія забываюць, што Беларусь яшчэ да пачатку ваеннай аперацыі ўзяла на сябе ролю ўрэгулявальніка сітуацыі паміж Расіяй і Украінай. Менавіта наша дзяржава восем гадоў таму прапанавала зацікаўленым краінам пляцоўку для перамоваў па вырашэнні канфлікту ў Данбасе. Зразумела, чаму мы не засталіся ўбаку – у ачагу канфлікту жывуць нашыя браты і сёстры, мы не хацелі разладу ў сям’і. Мінскія пагадненні меркавалі рашэнне сітуацыі на ранняй стадыі і мірным шляхам. Нягледзячы на тое, што сёння Маскву абвінавачваюць у пачатку спецперацыі, на Кіеве ляжыць адказнасць за невыкананне пагадненняў. І тады, і бягучым годзе, лідар нашай краіны адкрыта расказваў, што не аднойчы тэлефанаваў Прэзідэнту Украіны і прасіў сесці за стол перамоў. “Любы мір лепшы за вайну”, – казаў кіраўнік нашай дзяржавы. Пры непасрэдным удзеле нашага Прэзідэнта, Беларусь выступіла ў лютым, як і раней, пляцоўкай для перамоў. Мэта і надзея на сустрэчу ў Белавежскай пушчы адна – мірнае вырашэнне канфлікту. Тады было некалькі вельмі паспяховых раўндаў перамоў паміж Расіяй і Украінай, але Захад, перш за ўсё ЗША і Вялікабрытанія, проста  забараніў працягваць іх. Мы адна з нямногіх краін, хто прыклаў максімум намаганняў дзеля мірнага зыходу сітуацыі, а тым, хто абвінавачвае нас у абыякавасці да народа Украіны, прымальны іншы падыход – пастаўка зброі для працягу канфлікту.
Наш народ працягвае руку простым украінцам. Гуманітарныя грузы, сабраныя нашым сябрам, часта адпраўляюцца на тэрыторыі  ваенных дзеянняў.
Як не спрабуюць празаходнія палітыкі ачарніць Беларусь, нашыя народы ўсё роўна застаюцца братнімі. Сотні тысяч чалавек выратаваліся ў нас ад вайны. Усім ім прапанаваны роўныя правы з грамадзянамі Беларусі. У абавязковым парадку прадугледжана сацыяльная і адрасная дапамогі, працаўладкаванне. Дзверы навучальных устаноў адчынены для дзяцей школьнага ўзросту, а пры жаданні нашы суседзі маюць права паступаць у любыя нашы ВНУ на ўмовах грамадзян Беларусі. Мы разумеем, што людзі патрапілі ў бяду, і верым, што гэта часова. Беларусь – мірная краіна. З нашай зямлі пагрозы Украіне ніколі не было і не будзе. І на пытанне, чаго хочуць беларусы ў існуючай палітычнай сітуацыі, адказ адзін: найхутчэйшага завяршэння ваенных дзеянняў у нашых суседзяў, каб украінскі народ меў магчымасць жыць на сваёй зямлі без указкі “заморскіх сяброў” і сустракацца са сваім братамі-славянамі з пажаданнямі міру і росквіту.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о