Ахвяраў кіберзлачынцаў менш не становіцца

0
566

У цяперашні час найбольш актуальныя супрацьпраўныя дзеянні, накіраваныя на завалоданне плацежнымі рэквізітамі банкаўскіх рахункаў грамадзян, якія рэалізуюцца на метадах сацыяльнай інжынерыі і псіхалагічнага ўздзеяння на пацярпелых з выкарыстаннем тэлефонных выклікаў.

Так, у Петрыкаўскі РАУС звярнуўся жыхар райцэнтра грамадзянін Г., якому на мабільны тэлефон праз мабільнае інтэрнэт-прыкладанне “VIBER” паступіў тэлефонны званок ад абанента пад імем “Асабісты Мэнеджар” з нумарам 79054187357 (тэлефона Расійскай Федэрацыі).

Невядомы прадставіўся работнікам ААТ “БПС Ашчадбанк” і паведаміў пра тое, што на яго банкаўскую картку ажыццяўляецца спроба афармлення крэдыту. Г. паверыў абаненту і падаў рэквізіты прыналежнай яму банкаўскай карткі. Праз некалькі хвілін на банкаўскую картку Г. паступілі грашовыя сродкі ў суме 3360 рублёў і код бяспекі для пацверджання паступлення грашовых сродкаў. Гэты код Г. прадыктаваў мужчыне, які прадставіўся работнікам банка, пасля чаго ў Г. адбылося спісанне грашовых сродкаў з рахунку ў суме 3360 рублёў. Па дадзеным факце была ўзбуджаная крымінальная справа і ўстаноўлена, што на імя грамадзяніна Г. праз інтэрнэт быў аформлены крэдыт на 3360 рублёў, пасля чаго ўказаная сума была пераведзена на банкаўскі рахунак іншай асобы. Расследаванне злачынства працягваецца.

У названаў і іншых падобных злачынных схемах зламыснікі тэлефануюць часцей за ўсё з выкарыстаннем інтэрнэт прыкладання і ад імя супрацоўнікаў банкаў выведваюць у грамадзян інфармацыю, неабходную для атрымання доступу да банкаўскага рахунку: нумар банкаўскай карткі, CVV код – тры лічбы са зваротнага боку банкаўскай карткі, логін і пароль для доступу ў інтэрнэт-банкінг і мабільнае прыкладанне банка. Атрыманая інфармацыя дае магчымасць ажыццяўляць розныя аперацыі, распараджацца грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на рахунку.

Звесткі пра дадзеныя грамадзян, як правіла, зламыснікі атрымліваюць шляхам дэталёвага аналізу іх сацыяльных сетак. З прычыны чаго, варта вельмі ўважліва ставіцца да інфармацыі, якая размяшчаецца пра сябе ў сетцы інтэрнэт і не распаўсюджваць рэквізіты банкаўскай карты.

Дзмітрый ЛІСІЦКІ,
оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку,
старшы лейтэнант міліцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о