Час ад часу чытаеш у інтэрнэце аб’явы кшталту: “Згубіўся сабака (радзей – кот), пабег у час прагулкі ў напрамку і не вярнуўся”, – ці нават: “Выйшаў з дому зранку а вечарам да дому не вярнуўся”.

Часцей за ўсё жывёла знаходзіцца і гаспадары, улічыўшы былую памылку, больш гадаванца не губляюць. Але ёсць і ветэраны “страт”, што звяртаюцца да землякоў па некалькі разоў за сезон, асабліва падчас так званых сабачых вяселляў. Няўжо не зроблены высновы?

А ці не позна высновы рабіць? Паляўнічыя, гончыя сабакі, што патрабуюць выгулу на адкрытай прасторы да 4-8 гадзін на дзень, набываюцца звычайнымі гараджанамі і селяцца ў кватэры, ці вальеры на прыватных сядзібах. Выгул выпадае, як правіла, непрацяглы і добра, калі налічвае звыш гадзіны. Ці вучаць уласнікі сабаку трымацца каля гаспадара? Вялікае пытанне, але мяркуючы з аб’яў пра страту, пэўна займаецца гэтым далёка не кожны.

Простая логіка: не ўпэўнены, што сабака застанецца поруч, не спускайце з павадка. Калі жывёла збегла – паклапаціцеся пра набыццё GPS-ашыйніка, што дапаможа знайсці сябра пасля другой страты.

Варта памятаць пра адказнасць за братоў нашых меншых, бо яны маюць патрэбу ў нас нават большую, чым мы ў іх.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о