Сцяжынкі памяці

0
1271

Прасякнутая болем памяць, шчырая ўдзячнасць і, што там казаць, святы абавязак прывялі беларусаў 22 сакавіка да помнікаў і мемарыялаў героям і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Сталічныя і вясковыя, яны сімвалізуюць подзвіг пакалення савецкіх людзей, якія з гонарам прайшлі свой урок мужнасці і гераізму, а Хатынь і ўсе спаленыя вёскі нашай краіны сталі месцам сілы і яднання беларусаў.

Насуперак усім геапалітычным катаклізмам гістарычную памяць пра той страшны час мы беражліва захоўваем і перадаем нашым дзецям. І гэта будзе іх надзейным імунітэтам супраць любой знешняй агрэсіі і нацыяналістычнай варожасці. На жаль, сёння ў свеце рашуча і агрэсіўна заяўляюць пра сябе спадчыннікі і ідэйныя прадаўжальнікі ідэй фашызму, у якіх зноў абудзіўся ген нянавісці да нас, да нашай гісторыі і ўсёй славянскай цывілізацыі. Таму наш з вамі абавязак – праз гістарычную памяць і народнае адзінства не даць бя-дзе разгарэцца зноў на нашай святой шматпакутнай зямлі.

Стужкі навін інфармацыйных тэле- і радыёканалаў, сеткавых суполак у гэты дзень падаравалі ўпэўненасць: памяць жыве, а значыць “арыйскія стандарты”, што сёння замаскіраваліся пад заходнія дэмакратычныя каштоўнасці, не будуць навязаны нашым дзецям. Тое, што “адбор” народаў на адпаведнасць новаму эталону ідзе праз каляровыя рэвалюцыі, мецяжы, санкцыі, шантаж – ні для каго не сакрэт. Як далёка гэта можа зайсці – мы таксама ведаем. На жаль, ужо і бачым на прыкладзе суседніх краін, дзе на руінах памяці аб савецкай спадчыне і Вялікай Перамозе, на абломках разбураных помнікаў воінам-пераможцам узняў галаву сучасны неанацызм.

У Год міру і стваральнай працы мы, беларусы, гаворым выразна і гучна: няма ніякіх апраўданняў палітыцы генацыду, няма нічога больш важнага за жыццё чалавека і незалежнасць краіны.
Прарочыя словы сказаў Прэзідэнт у Хатыні: калі забудзем сюды дарогу, усё паўторыцца.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о