Днямі мы завіталі на палеткі ААТ “Курыцічы”, дзе шчыруе на ўборцы кукурузы на кармы Уладзімір Сіраш.

Сціплы працаўнік  курыціцкіх палеткаў

Як прызнаўся Уладзімір Васільевіч, любоў да зямлі і сельскай гаспадаркі прывілі яму бацькі. Маці працавала на ферме, бацька быў трактарыстам. Вось і Уладзімір, атрымаўшы правы кіравання яшчэ падчас навучання ў школе, вырашыў уладкавацца ў гаспадарку. Потым была служба ў арміі, затым – праца слесарам у муляраўскім “Аграсервісе”. Але ўрэшце мужчына вырашыў вярнуцца ў мясцовае сельгаспрадпрыемства.

Механізатар не аднойчы з’яўляўся на старонках раёнкі ў ліку лепшых хлебаробаў. Як прызнаўся нам суразмоўца, працуе курыціцкі калектыў без залішніх пытанняў: “Работы хапае, вольнага часу ў нас няма, таму, атрымаўшы заданне, намагаемся як мага хутчэй прыступіць да працы. Магчыма, гэта старая савецкая загартоўка, але, скажу шчыра, наракаць на маладое пакаленне не выпадае.

Часам даводзіцца чуць, што сучасная моладзь не жадае працаваць. А вось у нас хлопцы сумленныя. Прыходзяць, назіраюць, пытаюць парады і праз год-два яны выдатна ведаюць сваю справу. Ды і што казаць, калі ў большасці нашай моладзі бацькі прысвяцілі сябе сельскай гаспадарцы. Маладыя людзі з маленства бачылі, як трэба працаваць”, – адзначыў Уладзімір Сіраш.

Штодня камбайнер збірае на сваім “КЗК-800” па 200-300 тон зялёнай масы на плошчы каля 20 гектараў, а ў разгар жніва гэтая лічба перавальвала за 400 тон.
Дома Уладзіміра Адамавіча чакае жонка Любоў Адамаўна, якая працуе ў мясцовай школе. Разам яны выгадавалі дваіх дзяцей. Старэйшая дачка зараз жыве ў Лоеве, малодшы сын – у Мінску.

Пытанне пра вольны час выклікае ў нашага героя ўсмешку – маўляў, з задавальненнем бы адпачыў, але няма магчымасці, работы хапае як на палетках прадпрыемства, так і ва ўласнай гаспадарцы. Нешматлікія свабодныя гадзі-ны Уладзімір з радасцю прысвячае сям’і, асабліва ў час, калі ў Курыцічы наведваюцца ўнукі.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о