Як не круці, а адзін з самых прыгажэйшых месяцаў года – май. З’яўляюцца кветкі, буйнее прыемным салатавым колерам сакавітая трава. Едзеш на легкавіку, а краявіды адзін другога лепей – квітнеючыя садовыя дрэўцы на ўчастках прыватных сядзіб ў нашых палескіх вёсачках змяняюцца жоўтымі палямі рапсу. Недзе сярод мора гэтай жаўцізны, нібы карабель, узвышаецца машына Мікалая Панфіленкі.

З маленства ў поліЧырвоны “Ferguson 8690” можна заўважыць здалёк, па павароце з трасы да шляху на пасёлак Славінск. Падыходжу бліжэй, трактар, разам з касілкаю “Krone B 870 CV”, здаецца сапраўдным волатам. “Наколькі магутна ён выглядае – настолькі ж надзейны ў працы!”, – адзначае механізатар.

Мікалай Пятровіч за баранкай свайго жалезнага каня з 7-мі гадзін раніцы. Ужо два тыдні працуе на нарыхтоўцы рапсу на сілас. У дзень выпадае скасіць каля 40-ка гектараў плошчы. Дарэчы, мы як раз паспелі, як кажуць, у апошні вагон, бо днямі вадзіцель распачаў першы укос траў.

– Сам я з Мышанкі. Бацька, Пётр Кузьміч, працаваў трактарыстам, часцяком браў мяне на палеткі, дзе я неўзабаве пачаў яму дапамагаць. Вось з гэтых ранніх гадоў мне і спадабалася прафесія. У асабістым жыцці ўсё таксама вызначана: дома мяне чакаюць любімыя жонка Наталля і дзевяцігадовая дачка Анастасія, – адзначае мужчына.
Пра словах Мікалая Панфіленкі, самае складанае ў яго працы – укласціся ў тэрміны сельскагаспадарчых работ, бо не ўсё тут залежыць ад спецыялістаў і тэхнікі, галоўныя карэктывы ўносіць надвор’е, а пераадольваць цяжкасці дапамагае ўсведамленне таго, што працай сваёй аграрый корміць людзей. Маладым сваякам, якія вырашаць звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай, Мікалай Пятровіч абавязкова дапаможа.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о