Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і жыхары Петрыкаўшчыны не застаюцца ўбаку ад тэмы міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы. Дзеянні польскіх вайскоўцаў і стаўленне калектыўнага Захаду да бежанцаў, якія ратуюцца ад вайны, не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Сваім меркаваннем па гэтай праблеме падзяліліся землякі.

Міграцыйны крызіс: лёс людзей не цацкаМікалай ЖУКОЎСКІ, старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”:

– Я знаёмы з людзьмі, сем’ямі, якія ў свой час пераехалі на Петрыкаўшчыну з Данецка і Луганска, дзе і цяпер неспакойна. Так і ў сітуацыі з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Даведзеныя да роспачы людзі шукаюць любы шлях выратавання, каб іх дзеці не гінулі пад кулямі і бомбамі. А што атрымалі? На беларуска-польскай мяжы людзі церпяць ад холаду, голаду, хваробаў. Кожны дзень іх знаходжання там – барацьба за жыццё. Лічу: усім урадам заходніх краін трэба прасякнуцца гуманізмам і чалавечнасцю. Але пакуль гэта не зроблена. Пры гэтым парадаксальна, што віну за міграцыйны крызіс узвалілі на дзеючую ўладу Рэспублікі Беларусь. Лічу гэтыя абвінавачванні хлуслівымі і недарэчнымі.

Міграцыйны крызіс: лёс людзей не цацкаСвятлана СЯНЬКО, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”:

– Тое, што сёння адбываецца на беларуска-польскай мяжы, – проста жудасна, антыгуманна, бо пакутуюць у большасці сваёй жанчыны і дзеці. Не віна гэтых людзей, што яны, пакінуўшы свае родныя землі, дзе ідуць ваенныя дзеянні, шукаюць лепшага лёсу для сябе і сваіх дзяцей. Ад імя ўсіх жанчын раёна скажу: гэта ўсё трэба спыніць, а людзям, якія пакутуюць на мяжы, неабходна дапамагчы вярнуць іх страчаныя правы і магчымасці.

Міграцыйны крызіс: лёс людзей не цацкаНаталля ШАРНАЦКАЯ, намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава”, шматдзетная маці:

– Штовечар з хваляваннем сачу за сітуацыяй, якая склалася на беларуска-польскай мяжы, перажываю за людзей, якія сталі яе заложнікамі. Часта думаю: чаму яна ўзнікла? Чым больш аналізую, тым больш пераконваюся ў тым, што бежанцы не ад добрага жыцця пакідаюць абжытае месца. Асабліва баліць сэрца за дзяцей, якія апынуліся на холадзе, без жылля, невядома якую ежу ўжываюць, бачаць беспарадкі на мяжы, пакуты сваіх родных.

 

 

 

Запісала Галіна КАЗАК.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о