Спорт стымуліруе фарміраванне валявых і маральных якасцяў падлетка

0
334

З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця ў зале ДЮСШ горада Петрыкава прайшлі спаборніцтвы «Арсенал-2024».

Вучні, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку, а таксама валанцёры сёння спаборнічалі ў перацягванні каната, у эстафеце, «Дартс», кіданні гіры, скачках на скакалцы. Мэта такіх мерапрыемстваў — прыцягнуць цяжкіх падлеткаў да здаровага ладу жыцця.

У выніку першае месца заваявала каманда гімназіі, другое — каманда сярэдняй школы № 2, на трэцім месцы — каманда гарадской школы № 1. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкі прыз.

Як адзначыла арганізатар спаборніцтваў, першы сакратар ГА «БРСМ Дар’я Туравец, адна з прычын, чаму падлеткі здзяйсняюць правапарушэнні — не арганізаваны належным чынам адпачынак, непрадуктыўнае выкарыстанне вольнага часу, адсутнасць асабістых інтарэсаў, а вось занятак спортам можа стаць наймацнейшым стымулюючым фактарам пры фарміраванні валявых і маральных якасцяў падлетка.

 

Спорт стымуліруе фарміраванне валявых і маральных якасцяў падлетка Спорт стымуліруе фарміраванне валявых і маральных якасцяў падлетка Спорт стымуліруе фарміраванне валявых і маральных якасцяў падлетка Спорт стымуліруе фарміраванне валявых і маральных якасцяў падлетка Спорт стымуліруе фарміраванне валявых і маральных якасцяў падлетка Спорт стымуліруе фарміраванне валявых і маральных якасцяў падлетка

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о