Сметніца знікла, а добрая звычка захавалася

0
347

У адным з двароў шматпавярховай забудовы мікрараёна “Ваенны гарадок” назіраем такую карціну: на месцы, дзе раней знаходзілася сметніца, засталося толькі жалезнае кола. Аднак жыхары дома, не зважаючы на яе адсутнасць, не губляюць добрай звычкі пакідаць смецце ў спецыяльна адведзеным месцы, а калі дакладней, то туды, што ад яго засталося.

Глядзіш на ўсё гэта і пачуцці адольваюць супярэчлівыя: з аднаго боку радуешся за землякоў, з другога – чарговы раз засмучае абыякавасць камуналь-нікаў. Патлумачу: сметніцца каля пад’езда была, аднак з цягам часу яна прагніла і яе дэманціравалі. Так, не замянілі, не адрамантавалі, а проста прыбралі. Маўляў, няма сметніцы – няма праблем. Аднак ці так гэта? Як вядома, выхаваць звычку ў людзей пакідаць смецце ў спецыяльна адведзеным месцы можна толькі пры наяўнасці такога месца. Згодны?
Спадзяемся, што наша публікацыя верне сметніцу ў двор, дзе жыхары вызначаюцца добрым выхаваннем і прыхільнасцю да парадку і чысціні.
Шкада, канешне, што кураць, аднак гэта ўжо тэма для іншай публікацыі.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о