Кожнаму з нас даводзіцца гатаваць. Камусьці – кожны дзень і не адзін раз, некаму – у выглядзе выключэння, каб папеставаць родных. Ёсць і тыя, хто зрабіў прыгатаванне ежы справай усяго жыцця. Гаворка, вядома ж, ідзе пра повара.

сусветны дзень повара, які адзначаўся 20 кастрычніка, мы завіталі ў сталовую Петрыкаўскіх міліярацыйных сістэм. Смачныя і танныя абеды, магчымасць выбару страў, ветлівы персанал зрабілі сваю справу – харчовы аб’ект карыстаецца папулярнасцю сярод жыхароў горада і раёна.

Смачна есці!У сталовай працуюць два повары. Адна з іх Аксана Цалка.
У прафесію Аксана прыйшла, усё ўзважыўшы і свядома зрабіўшы выбар. Сама родам з Украіны, Луганскай вобласці. Яшчэ калі была школьніцай з радасцю любіла кухарыць, бо дзве родныя цёткі працавалі поварамі і тэма гатоўкі часта абмяркоўвалася ў сям’і. Пасля заканчэння школы атрымала спецыяльнасць повара, але на радзіме працавала не доўга – жыццё склалася так, што пераехала дзяўчына да бабулі на Петрыкаўшчыну. Тут і пачалася яе працоўная дзейнасць, удасканаленне прафесійных навыкаў.
– У прафесіі я пятнаццаць гадоў, ужо набыла пяты разрад. Працу сваю ведаю, але з задавальненнем вучуся нечаму новаму. Канечне, як і ў любога з маіх калег, ёсць у мяне свае хітрыкі і сакрэты, каб булён быў наварысты, а бульбачка не адрознівалася ад хатняй, – расказвае Аксана Аляксандраўна. – Прытым, важна не расчараваць наведвальнікаў. Гэта ўжо справа гонару.

Звяртаю ўвагу на меню. Выбар уражвае. Установа прапануе два найменні першых страў, тры віды другіх, чатыры магчымыя гарніры, пяць гарачых напояў і тры віды салатаў.
Заўважыўшы маю зацікаўленасць, суразмоўца тлумачыць:
– Выбар страў заўсёды для наведвальнікаў ёсць. Каб задаволіць запыты жыхароў, мы з калегай па цэху прыходзім на работу яшчэ да васьмі гадзін раніцы. Плануем гатоўку, прыкладна, на семдзесят кліентаў. Па меры наведвання жадаючых паесці і з улікам іх прыярытэтаў, рыхтуем стравы дадаткова.
Пытаюся ў суразмоўцы пра перавагі землякоў пры выбары страў. Ведаеце, большасць выбірае звычныя варыянты – боршч, пюрэ, макароны, катлеты, курыную пячонку. Карыстаюцца папулярнасцю каўбаскі па-хатняму, падліўкі з розных нарыхтовак.
Няма такой стравы, якую б не змагла прыгатаваць наша повар. Нават модныя “сушы”, ”чызы” ёй пад сілу.
Не магла не пацікавіцца, што гатуе жанчына для сваёй сям’і.
– Муж любіць мае “фірмовыя” катлеты. Кажа: “Пасля тваёй кухні больш нідзе есці не хочу. Толькі наша, дамашняе”.
Дзве дачкі суразмоўцы ўжо знайшлі сябе ў жыцці. Дарэчы старэйшая пайшла па слядах маці – выбрала прафесію повара. Не так даўно Аксана Аляксандраўна стала бабуляй.

Пры зносінах з жанчынай адзначыла для сябе, наколькі асоба суразмоўцы гармануе з выбранай прафесіяй: акуратная, упэўненая, ведае сваю справу, не баіцца эксперыментаваць, пазітыўная, з усмешкай на твары.
Што ж, у чалавека добры жыццёвы настрой, таму што ён – на сваім месцы.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о