Штогод абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” праводзіць абласны агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы раённых ветэранскіх аб’яднанняў, дзе заўсёды прымае ўдзел і наша “пярвічка”.

Вынікі абласнога агляду-конкурсу падлічвалі па паказчыках колькасці праведзеных спартыўных мерапрыемстваў, удзелу зборнай раёна ў абласной спартакіядзе ветэранаў, суме сабраных членскіх узносаў, росце колькасці актывістаў пярвічнай арганізацыі, прыцягненню спонсарскіх сродкаў і іншаму.Складальнікі поспехуПа выніках усіх гэтых паказчыкаў за 2021 год пярвічная арганізацыя ГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна” заняла другое месца, дарэчы, ужо другі год запар. Гэтая высокая адзнака – вынік нашай агульнай плённай працы. Віншую, сябры!

Дарэчы, па выніках работы за 2021 год Гомельская вобласць заняла першае месца ў аглядзе-конкурсе, у чым, па вялікім рахунку, ёсць і наша заслуга.

Што тычыцца работы нашай “пярвічкі”, то тут трэба заўважыць, што яна з’яўляецца адначасова і структурным падраздзяленнем Савета ветэранаў. У 2021 годзе мы пераадолелі ўжо першы маленькі юбілей – 23 мая нам споўнілася 5 гадоў.
На пачатак года ў шэрагах “Ветэранаў фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна” налічвалася 38 актывістаў. Уся наша работа праводзіцца згодна з планам, зацверджаным райсаветам ветэранаў, аддзелам спорту і турызму райвыканкама. Мы працуем у шчыльнай сувязі з адміністрацыяй раёна, фізкультурна-спартыўным клубам “Ураджай” і мясцовай газетай.

Зараз, згодна з дадаткам да статута Беларускага грамадскага аб’яднання і засядання прызідыума – пратаколам № 1 ад 12 сту-дзеня 2019 года, членам ветэранскай арганізацыі могуць быць:

— работнікі галіны фізічнай культуры і спорту, удзельнікі каманд вобласці і раёна, што дасягнулі ўзросту 45-ці гадоў;
— ветэраны, што маюць першы спартыўны разрад ці вышэйшыя званні, а таксама ганаровыя званні, члены зборных Беларусі, вобласці, раёна скончыўшыя спартыўныя выступленні, а таксама настаўнікі фізічнай культуры і здароўя ўстаноў адукацыі.
Згодна з статутам, членамі грамадскага аб’яднання могуць быць грамадзяне Беларусі, што зрабілі пэўны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, маюць вялікі практычны вопыт работы, што прызнаюць статут і ўплочваюць членскія ўзносы.
Геаграфія нашай пярвічкі даволі шырокая, гэта Петрыкаў, Капаткевічы, Чалюшчавічы, Бабу-нічы, Пціч, Макарычы. Работу мы арганізоўваем на прынцыпах узаемаразумення і павагі. Плануем у будучыні ладзіць выяздныя таварыскія сустрэчы ў суседніх рэгіёнах, бо ўсе мы добра ведаем спартсменаў паважанага ўзроста вобласці – як жа цікава будзе сустрэцца з былымі сапернікамі! Адзінае, што перашкаджае нашым паўнавартасным сяброўскім спаборніцтвам – пандэмія.

Але нашы ветэраны – людзі моцныя і целам і духам. Нягле-дзячы на тое, што многія лічаць ужо сёмы, а то і восьмы дзясятак гадоў, яны працуюць у розных га-лінах, ад вытворчасці да педага-гічнай галіны, прымаюць актыўны ўдзел у культурным і грамадскім жыцці Петрыкаўшчыны, аказваюць практычную дапамогу і выступаюць у ролі суддзяў на спаборніцтвах.

Жыццё ідзе сваім парадкам. Шчыра кажучы, нам багата і не трэба – крыху ўвагі і падтрымкі з боку тых, каму мы яшчэ патрэбныя.
Дзякую за адносіны да нашай сумеснай работы, жадаю моцнага здароўя, дасягнення новых вяршынь у самай мірнай сферы грамадскага жыцця – фізічнай культуры і спорце!

Аляксей КАЮКАЛА,
кіраўнік ГА “Ветэраны ФКіС Петрыкаўскага раёна”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о