Глядзіце не толькі сабе пад ногі

0
330

Зіма ўносіць карэктывы не толькі ў жыццё асобна ўзятага чалавека, але ў жыццё цэлай краіны. Цяпер розныя дзяржаўныя структуры і арганізацыі актыўна змагаюцца са снегам, які шмат у чым парушае звыклы ўклад нашага жыцця. Пастулат сённяшняга артыкула: бяспека нашых грамадзян павінна захоўвацца незалежна ад таго, пагражае ёй колькасць снегу або ёсць якія-небудзь іншыя прычыны.

Парушэнне, якое вы, чытачы, бачыце на фотаздымку, павінен выправіць уладальнік крамы “Тавары для дома”, якая знаходзіцца па вуліцы Валадарскага. Не хацелася б прыдумляць варыянты здарэнняў, якія могуць напаткаць выпадковага пакупніка, але як мінімум напужаць, калі на яго галаву ўпадзе частка казырку даху, – так.

Будзьце ўважлівыя, сябры, глядзіце не толькі сабе пад ногі, а і ўверх.

Глядзіце не толькі сабе пад ногі Глядзіце не толькі сабе пад ногі Глядзіце не толькі сабе пад ногі

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о