Дзейнічаць згодна канвенцыі аб правах дзіцяці

0
322

Беларусь прымае актыўны ўдзел у міратворчых аперацыях пад эгідай арганізацыі аб’яднаных нацый.

На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне Савета Бяспекі ААН па формуле Арыі па пытанні барацьбы з прымусовым разлучэннем і незаконнай эксплуатацыяй дзяцей. Беларускі бок прыняў удзел у сустрэчы і дакладна абазначыў пазіцыю дзяржавы, накіраваную на абарону дзяцей, якія знаходзяцца ў зонах ваенных канфліктаў. Не сакрэт, што наша краіна робіць вялікі ўклад у такую высакародную дзейнасць і дапамагае дзецям, якія па волі лёсу аказаліся ахвярамі абставін. На працягу дзесяцігоддзяў мы запрашаем непаўналетніх для адпачынку і аздараўлення з краін, закранутых рознага роду бедствамі. За болей чым 30 гадоў Беларусь наведалі каля 22 тысяч дзяцей больш як з 40 краін.

Падчас працы Савета наш прадстаўнік адкрыта даў зразумець: Мінск занепакоены сітуацыяй, калі шчырую сяброўскую дапамогу гуманітарнай дзейнасці некаторыя еўрапейскія палітычныя і дзяржаўныя дзеячы скажаюць і палітызуюць.

Свежыя яшчэ ў памяці падзеі, калі шэраг замежных СМІ спрабавалі абвінаваціць Беларусь у выкраданні дзяцей з Данбаса, якія прыехалі да нас на аздараўленне і нібыта не вярнуліся да сябе на Радзіму. Беларускія ўлады падкрэслівалі тады і робяць гэта сёння: хто хоча ўпэўніцца ў законнасці і абгрунтаванасці шчырых намаганняў нашай краіны – мае для гэтага ўсе магчымасці. “Дзіцячае пытанне” ў зонах узброенага канфлікту ўсё часцей бударажыць сусветную супольнасць. Дзеці і вайна – паняцці несумяшчальныя, але трэба прызнаць: малыя становяцца асноўнай яе ахвярай. Як прыклад: за гады ўкраінскай агрэсіі ў Данбасе загінулі каля 300 непаўналетніх, яшчэ некалькі соцень атрымалі цяжкія раненні. Новы ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе забірае тысячы дзіцячых жыццяў. Са сродкаў масавай інфармацыі мы атрымліваем страшную статыстыку: кожныя 10 хвілін у сектары Газа гіне дзіця. Несумненна, гэта вялікая бяда. Міжнароднае гуманітарнае права прадугледжвае ў такіх пытаннях шырокі спектр мераў па абароне дзяцей. Беларусь, у выпадку з Луганскай і Данецкай абласцямі, скарысталася гэтым правам, убачыла сапраўднае становішча маленькіх жыхароў былых рэгіёнаў Украіны і прапанавала сваю дапамогу, нягледзячы на тое, што многія сусветныя выданні трагедыю дзяцей Данбаса не палічылі патрэбным нават данесці да свайго народа.

Як было адзначана ў час сустрэчы беларускім бокам – дыскрэдытацыя кіраўніцтва нашай краіны па гэтым пытанні з’яўляецца відавочна зрэжысіраванай. Беларусь прымае і будзе прымаць на аздараўленне дзяцей з зоны правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі ў адпаведнасці з усімі міжнароднымі нормамі ў супрацоўніцтве з ААН і Чырвоным Крыжам.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о