Завіталі на дрэваапрацоўчы цэх Петрыкаўскага лясгасу і пацікавіліся, што сёлета супрацоўнікі лесаахоўнай службы прапануюць гасцям Міжнароднага этнафэсту “Кліч Палесся”.

– Галоўная ідэя нашага падворку – пчалярства, таму даволі вялікую плошчу экспазіцыі будзе займаць імітацыя пасекі з вуллямі і нават бортнямі. Акрамя гэтага наведвальнікаў будзе чакаць дэгустацыя мёду, з магчымасцю набыць гэты смачны, карысны натуральны прадукт і невялічкі сюрпрыз, які, спадзяемся, прыйдзецца даспабоды ў першую чаргу дзеткам. Таму, карыстаючыся выпадкам, запрашаем усіх да пляцоўкі Петрыкаўскага лясгасу, – адзначыла намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Юлія Сцяпук.

Што супрацоўнікі лясгаса прапануюць гасцям этнафэсту “Кліч Палесся”? Што супрацоўнікі лясгаса прапануюць гасцям этнафэсту “Кліч Палесся”? Што супрацоўнікі лясгаса прапануюць гасцям этнафэсту “Кліч Палесся”? Што супрацоўнікі лясгаса прапануюць гасцям этнафэсту “Кліч Палесся”? Што супрацоўнікі лясгаса прапануюць гасцям этнафэсту “Кліч Палесся”? Што супрацоўнікі лясгаса прапануюць гасцям этнафэсту “Кліч Палесся”? Што супрацоўнікі лясгаса прапануюць гасцям этнафэсту “Кліч Палесся”? Што супрацоўнікі лясгаса прапануюць гасцям этнафэсту “Кліч Палесся”? Што супрацоўнікі лясгаса прапануюць гасцям этнафэсту “Кліч Палесся”? Што супрацоўнікі лясгаса прапануюць гасцям этнафэсту “Кліч Палесся”?

На гандлёвай пляцоўцы будуць прадстаўлены не толькі ўзоры піла-прадукцыі, але і запатрабаваны пасадачны матэрыял, дровы, лучына, “фінскія свечы”, бярозавыя і дубовыя венікі для лазні розных памераў, дэкаратыўная прадукцыя, драўляныя гранулы (пілеты) і нават гатовая мэбля і кухоннае начынне.
– Першапачаткова такія мерапрыемствы давалі магчымасць прапанаваць сваю прадукцыю, але зараз, калі год ад года мы бачым, што людзі самі шукаюць наш падворак для новых пакупак, бо былі задаволены нашай прадукцыяй, набытай раней, мы разумеем, што даем многім рэалізаваць свае патрэбы ў моднай зараз экапрадукцыі, – адзначыла спецыяліст.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о