Ужо з самай раніцы ў Ляскавічах кіпела жыццё. Дзясяткі аўтобусаў падвозілі рамеснікаў, артыстаў, канкурсантаў, тэхнічны персанал да месца падзей. Вельмі шмат трэба было ўстанавіць, наладзіць, аформіць да прыезду гасцей фестывалю “Кліч Палесся”. Зразумела, асноўная падрыхтоўка пачалася задоўга да прызначанай даты.

Першай чараду святочных мерапрыемстваў адкрыла Ляскавіцкая сярэдняя школа. Яна сустрэла пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча з цеплынёй і павагай. Прэзентуючы сваю новую кнігу “Па веры вашай”, адзначыў, што палешукі ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць. Пісьменнік паразмаўляў з настаўнікамі і вучнямі, расказаў пра свае творчыя планы, падзяліўся сакрэтамі.
Далей, ля ўваходу на пляцоўку фестывалю, гасцей ветліва сустракала выстава драўляных скульптур, – вынік працы ўдзельнікаў абласнога пленэру “Ажыўшая даўніна”.

ФОТАРЭПАРТАЖ: Як праходзіў "Кліч Палесся"“Музей пад адкрытым небам”, адбудаваная пляцоўка для сцэны і для прагулак былі настолькі маштабнымі, што ўмясцілі не толькі падворкі з 14 раёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей, а яшчэ і артыстаў з Беларусі і Расіі, гасцей. Дарэчы, маленькія Ляскавічы змясцілі ў гэты дзень каля 40 тысяч гасцей і ўдзельнікаў “Клічу Палесся”.

ФОТАРЭПАРТАЖ: Як праходзіў "Кліч Палесся"– Рады, што з кожным годам колькасць рэгіёнаў-удзельнікаў павялічваецца. Усе разам мы выбралі тэматыку “Сэрца Палесся”. Людзі з вялікім натхненнем дэманструюць свае здольнасці. Важна, што майстры-рамеснікі маюць вучняў. Гэта значыць, што мы будзем жыць, развівацца, а традыцыі перадаваць з пакалення ў пакаленне, – адзначыў падчас урачыстага адкрыцця намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.

ФОТАРЭПАРТАЖ: Як праходзіў "Кліч Палесся"Ганаровымі гасцямі свята былі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх і маладзёжных арганізацый, кіраўнікі і калектывы буйных прадпрыемстваў.

Традыцыйна ў час урачыстага адкрыцця назвалі сёлетніх уладальнікаў звання “Ганаровы паляшук”. Нагадаем, што званне прысвойваюць людзям, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё рэгіёна і ўсёй краіны. Зараз такі тытул маюць больш за 10 чалавек. Сёлета званне прысвоілі гендырэктару “Мазырсолі” Уладзіміру Дворніку, заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь Дзям’яну Лемяшэўскаму, старшыні Пінскага гарвыканкама Валерыю Рабкаўцу.

ФОТАРЭПАРТАЖ: Як праходзіў "Кліч Палесся"
Аматары рэканструкцыі дазволілі акунуцца ў атмасферу сярэднявечча
ФОТАРЭПАРТАЖ: Як праходзіў "Кліч Палесся"
У чарговы раз на фестывалі быў праведзены конкурс “Самы моцны паляшук”

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю этнакультурных традыцый, гасцям было куды пайсці і што паглядзець – гэта яшчэ слаба сказана! На каларытных падворках частавалі смачным хлебам, медавухай, дранікамі, юшкай, бульбай з салам, удзельнікам прапаноўвалі майстар-класы разьбы па дрэве, вышыўцы, ткацтве, ганчарстве. Гандлёвыя рады расцягнуліся на некалькі кіламетраў.

На працягу дня ўдзельнікі наведвалі аб’екты Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, сярод якіх выставы, прысвечаныя паляванню і рыбалоўству. Для тых, хто марыў палюбавацца жывапіснымі краявідамі, прапаноўвалі рачныя вандроўкі на цеплаходзе або лодцы.

ФОТАРЭПАРТАЖ: Як праходзіў "Кліч Палесся"
Ужо ўпадабаным вячэрнім мерапрыемствам стаў конкурс прыгажосці і грацыі “Міс Палессе”. Дзяўчаты здзіўлялі нас не толькі сваімі вобразамі, але і харэаграфічнай падрыхтоўкай, веданнем гісторыі роднага краю. Пераможцай і ўладальніцай тытула “Палеская прыгажуня” стала Валерыя Яраш з Мазыра. Тытул першай віцэ-міс заваявала наша зямлячка Паліна Бычкоўская, другой віцэ-міс – Карына Маліноўская з Нароўлі.

Завяршэннем святочнага фэсту сталі канцэрты на галоўнай сцэне і яркі салют.

Падагульняючы, хочацца сказаць вялікі дзякуй за такое цікавае і карыснае мерапрыемства як “Кліч Палесся”, настолькі разнастайны фестываль падарыў нам неверагодную колькасць уражанняў, знаёмстваў, сустрэч, што ўжо чакаем наступны!
Не забудзьце: больш фота і відэа вы можаце паглядзець на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.

Наталля ПЕТРУШЭНКА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о