“Кліч Палесся” немагчыма сабе ўявіць без удзелу Дзяржаўнай установы культуры “Петрыкаўскі раённы Дом рамёстваў”. Кожны раз яго работнікі ствараюць нешта настолькі новае і арыгінальнае, што думка пасля ўбачанага застаецца адна: творчыя здольнасці чалавека бязмежныя. Так і ў гэты раз – Дом рамёстваў падрыхтаваў падвор’е, тэма якога ўзята з вядомай беларускай дзіцячай забавы “У мядзведзя ў бары”.

Як распавёў выконваючы абавязкі дырэктара Дзмітрый Струк, сёлета падрыхтоўка да фестывалю пачалася загадзя.

Дзмітрый Струк распавеў, як ідзе падрыхтоўка да фестывалю
– Фестываль – доўгачаканая падзея. Пачалі мы падрыхтоўку за месяц. У нас ужо была ідэя, матэрыял, засталося толькі ўсё гэта злучыць разам і творча абыграць.  Валянціна Фалеева стварыла неверагодную па прыгажосці лясную жанчыну (на фота), сукенка якой зроблена з мноства высушаных лясных траў, кожная дэталь яе вопраткі мае таямнічы сэнс. Насамрэч ювелірная праца. Здаецца, кожны раз мы ставім задачу – здзівіць гледача, і ў нас атрымліваецца. Спадзяемся, што і на гэты раз нам пашанцуе, тым больш, што мы прыклалі ўсе намаганні.
Дзмітрый таксама распавёў, што на фестывалі будзе працаваць “Майстэрня лесавіка”, дзе кожны жадаючы зможа набыць тавары, зробленыя з дрэва, і іншую сувенірную прадукцыю.
– Больш распавесці не магу, бо раскрыю ўсе сакрэты. Лепш, паважаныя жыхары Петрыкаўшчыны, завітайце на наша падвор’е і пабачце ўсё на свае вочы!

Наталля Петрушэнка, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о