Апошнім часам мы звярталі ўвагу на сітуацыю на Захадзе. Здаецца мэтазгодным разгледзець унутрыпалітычнае становішча ў нашай краіне.

Па паспяховасць палітычнага курса краіны, яе надзейнасць у міжнародных адносінах паказваюць знешнепалітычныя стасункі.

Так, пасол Беларусі возьме ўдзел у інаўгурацыі Прэзідэнта Бразіліі, што на дыпламатычным узроўні паказвае далейшае ўзаемапрызнанне краін. Яно і не дзіва: Бразілія ўваходзіць у топ-10 гандлёва-эканамічных партнёраў нашай краіны, гадавы таваразварот складае каля 800 мільёнаў долараў. Пятая частка бразільскага рынку калійных угнаенняў беларускага паходжання. Заўважым, што Бразілія не адзіная краіна Лацінскай Амерыцы, з якой Беларусь наладзіла моцнае супрацоўніцтва.

Глянем на ўсход і даведаемся, што днямі ў Мінску адбылася сустрэча міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з міністрам абароны Таджыкістана Шыралі Мірза, дзе быў сярод іншага зацверджаны план супрацоўніцтва паміж міністэрствамі на 2023 год, у тым ліку былі абмеркаваны пытанні бяспекі ў межах АДКБ.

Амбасадар Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько сустрэўся з генеральным сакратаром ШАС Чжанам Мінам. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і ШАС. Асаблівая ўвага была нададзена пачатку працэдуры прыёма Беларусі ў Шанхайскую Арганізацыю Супрацоўніцтва. Як бачым, афіцыйны Мінск умацоўвае як палітычныя і эканамічныя, так і ваеннае супрацоўніцтва ва ўсходнім напрамку.

Давайце скіруем увагу на поўдзень, бо і Беларусь мае новыя дамоўленасці пра развіццё знешнепалітычных адносін. Так, афрыканская краіна зацікаўлена беларускім вопытам развіцця сельскай гаспадаркі, заявіў амбасадар Судана ў Беларусі Момамед Омер Муса Алі. Дыпламат заявіў, што ў курсе заходніх санкцый і ўпэўнены, што агульная работа і больш моцнае аб’яднанне дапаможа абедзвюм краінам супрацьстаяць санкцыйнаму ціску.

Як можна запэўніцца, Беларусь, як сапраўдны знешнепалітычны суб’ект, цікавіць краіны з розных бакоў свету. Больш за тое, наша краіна прываблівае разнастайнымі галінамі нашага грамадства: сельскай гаспадаркай, вытворчасцю, палітычнымі мэтамі, сацыяльным і інвестыцыйным кліматам, ваеннай сферай. З кожным днём можна пераканацца, што абяцаныя захадам жудасныя наступствы не мелі перад сабою трывалага падмурку: грамадства здолела мабілізавацца, спецыялісты паказалі, што могуць хутка арганізаваць перабудову ў эканоміцы, наладзіўшы новыя гандлёвыя сувязі, ну а ў знешнепалітычным становішчы наша краіны не страціла свайго аўтарытэту і статусу надзейнага партнёра на міжнароднай арэне.

Мікалай РАЗРЭЗАЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о