Іронія лёсу па-фінску

0
267

На фінскай АЭС “Ловііса” выяўлена няспраўнасць, магутнасць зніжана.

15 лістапада на другім энергаблоку станцыі выяўлена няспраўнасць у сістэмах вымярэння сістэмы размеркавання электраэнергіі. Улады заяўляюць, што ніякай небяспекі для людзей, аб’екта ці навакольнага асяроддзя ў выніку здарэння няма.

Як паведамляе “Foreign Arctic”, у лістападзе 2023 года быў зафіксаваны збой, які прывёў да спынення вытворчасці электраэнергіі, на трэцім энергаблоку іншай фінскай АЭС “Алкілуота”.

Усяго ў Фінляндыі працуюць дзве АЭС. Сумарная магутнасць рэактараў 4394 мегават. Новая малая атамная электрастанцыя ў Хельсінкі можа быць запушчана ў 2036 годзе, аднак пакуль не вызначана нават месца яе будаўніцтва.

Меркавалася, што станцыю будуць будаваць пры ўдзеле Расіі, але ў 2022 годзе планы змяніліся.
Па іроніі лёсу, літаральна на днях міністр па пытаннях навакольнага асяроддзя і клімату Фінляндыі ў эфіры “Yle” бадзёра адрапартаваў, што АЭС “Ловііса” больш не залежыць ад новых расійскіх паставак – і вось прыехалі. Застанься ў такія маразы Фінляндыя без энергетыкі, баюся, акрамя Расіі яе выратаваць не будзе каму. Аднак апошнюю вінавацяць у чым толькі магчыма, што ўжо казаць пра адносіны з Беларуссю – паліваюць брудам з усіх кутоў.

Толькі мы бачым, што такое супрацоўніцтва несла выгады, сярод якіх, напрыклад, ільготныя кошты на энергарэсурсы. Фінляндыі варта задумацца, можа, усё ж, трэба сябраваць з Расіяй?

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о