4 студзеня на базе сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава ў рамках рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў праведзены раённыя спаборніцтвы па шахматах сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 10 каманд з 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Капцэвіцкая сярэдняя школа ставіць шах і матЯк расказаў галоўны суддзя Уладзімір Кульба, мэта спаборніцтваў – прыцягнуць навучэнцаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і інтэлектуальных спартыўных гульняў, выявіць наймацнейшых спартсменаў і каманды для ўдзелу ў абласной спартакіядзе.

Каманднае першынство вызначалася па суме ачкоў набраных удзельнікамі каманды. Спаборніцтвы праводзіліся па правілах ФІДЭ.

Кантроль часу на абдумванне хадоў: па 10 хвілін на партыю + 5 секунд на ход, пачынаючы з першага ходу. У выпадку роўнасці ачкоў, месцы размяркоўваліся па ачках у дзяўчынак.

1 месца ў спаборніцтвах па шахматах заняла ДУА “Капцэвіцкая сярэдняя школа”, 2 месца – ДУА “Сярэдняя школа № 2 горада Петрыкава”, 3 месца – ДУА “Бабуніцкая сярэдняя школа”.
Прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота арганізатараў спаборніцтваў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о