У 2023 – з верай у добрае, лепшае

0
510

Назіраю, як з году ў год святкаванне Новага года і Каляд у краіне становяцца ўсё ярчэй, маштабней і прыцягвае ўсё больш увагі. Канцэртныя праграмы, тэатральныя паказы, акцыі для дзяцей, сталых людзей дэманструюць наша ўменне  аб’яднацца, спачуваць, дапамагаць. Цешыць той факт, што дабрачыннасць у Беларусі пастаўлена на годным узроўні.  Арганізацыі, прадпрыемствы, прафсаюзы, бізнес – усе палічылі патрэбным рабіць дабро ў гэтыя дні. Асаблівых слоў захаплення заслугоўвае шыкоўнае ўпрыгожанне нашых гарадоў: рознакаляровыя ілюмінацыі дзівяць уяўленне і дораць атмасферу чараўніцтва. Радасна і прыгожа пачаўся ў нас Год міру і стварэння. Лідар краіны таксама адзначыў дадзены факт: “Мы сустрэлі святы годна і прыгожа. У хатняй утульнасці і цяпле, за святочным  сталом, але галоўнае – пад мірным беларускім небам”.

У думках праводзіш паралель з навагоднімі буднямі братоў-украінцаў. На Сафійскай плошчы ў Кіеве ўсталявалі максімальна энергазберагальную ёлку – без традыцыйнай святочнай ілюмінацыі. Гарады паніклі ў шэрасці і засмучэнні: святочныя дні прайшлі без масавых мерапрыемстваў, адменены калядныя кірмашы, а ў некаторых абласцях была ўведзена каменданцкая гадзіна. Нашы суседзі ў сацыяльных сетках, не саромеючыся, з настальгіяй успамінаюць часы, калі на іх тэрыторыі ствараліся забаўляльныя мюзіклы, на сцэне можна было ўбачыць вядомых і любімых  артыстаў з розных краін, а Кіеў славіўся сваім навагоднім афармленнем далёка за межамі краіны. Украінскія палітыкі, якія з захапленнем глядзяць на Захад, перакрэслілі шматвяковыя традыцыі свайго народа, скралі  святы ў дзяцей, якія чакалі Дзеда Мароза і Снягурку, у старых, якія марылі сабраць усю сям’ю за святочным сталом.

У многіх рэгіёнах Украіны нашы праваслаўныя браты і сёстры не змаглі наведаць храмы ў адно з самых галоўных святаў – Раство Хрыстова. Адмова прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ад прапанаванага Расіяй каляднага перамір’я ў зоне баявых дзеянняў у ноч з 6 на 7 студзеня, адлюстроўвае непавагу, абыякавасць да ўласнага народа, яго веры.

Шкада нашых суседзяў, таму што яны жывуць у страху, пастаянным напружанні і ў зманлівай надзеі. Побач з імі новыя сябры, якія сябрамі толькі прыкідваюцца, а насамрэч ніколі імі не былі і не будуць. Нежаданне афіцыйнага Кіева весці мірныя перамовы, усё больш і больш апускаюць краіну ў багну, з якой іх ніхто, напэўна, акрамя некалі родных краін-суседак, і не выцягне.

У гэтыя святочныя дні нашы суседзі гавораць пра тое ж, што і мы: мір, братэрства, спакой. Няхай жа бягучы год укараніць для ўсіх нас гэтыя словы ў жыццё.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о