Паказчыкі прагнозу і бюджэт раёна на 2023 год зацверджаны

0
700

Мінулы тыдзень у раённым выканаўчым камітэце завяршыўся выніковым у 2022 годзе пасяджэннем. Сярод пытанняў, вынесеных на разгляд і абмеркаванне – паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і праект раённага бюджэту на 2023 год.

Станоўчую дынаміку ў сацыяльна-эканамічным развіцці Петрыкаўшчыны, згодна праекту рашэння аблвыканкама, прызвана забяспечыць выкананне даведзеных паказчыкаў прагнозу і заданняў.

Паказчыкі прагнозу і бюджэт раёна на 2023 год зацверджаны Паказчыкі прагнозу і бюджэт раёна на 2023 год зацверджаныТак, раёну ўстаноўлены паказчык па росце намінальнай налічанай сярэднемесячнай заработнай платы ў памеры 115,8%. Як адзначыла ў сваім дакладзе намеснік кіраўніка раёна Аляксандра Янчанкава, выкананне паказчыка прасочваецца па ўсіх сферах. Старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан чарговы раз нагадаў прысутным на сустрэчы кіраўнікам устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, што пытанні рэальнай заработнай платы і павелічэнне даходаў насельніцтва застаюцца ў ліку першачарговых.

Што да інвестыцый у асноўны капітал, то ў 2023 годзе на тэрыторыі раёна плануюцца да рэалізацыі некалькі буйных праектаў. Так, у аграгарадку Ляскавічы ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” будзе завершана будаўніцтва цэха пелетнай вытворчасці магутнасцю 20 тысяч тон у год. У 2023-2024 гадах лясгасам плануецца ажыццявіць інвестпраект “Тэхнічная мадэрнізацыя цэха па вытворчасці паліўных гранул з пілавання”. ААТ “Беларуськалій” з інвестпраектам “Петрыкаўскі ГАК. Чацвёртая чарга. Паверхневы комплекс. Расоласховішча карта №2. Інжынерная падрыхтоўка тэрыторыі” і “Петрыкаўскі ГАК. Пятая чарга. Паверхневы комплекс. Развіццё солеадвалу. Інжынерная падрыхтоўка тэрыторыі”. ТАА “Санта-Рытэйл” да 2024 года запланавана будаўніцтва гандлёва-сацыяльнага аб’екта па вуліцы Луначарскага.

Інвестыцыі ў сельскай гаспадарцы запланаваны па такіх накірунках як меліярацыя, фарміраванне асноўнага статка, закупка машын і абсталявання.

Зніжэнне ўзроўню выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг) плануецца выконваць за кошт росту аб’ёмаў вытворчасці падведамасных сельгаспрадпрыемстваў. Што да паказчыка вытворчасці прадукцыі, то ён устаноўлены ў памеры 130%. Нямала, як зазначыў Аляксандр Кохан, аднак з улікам сёлетніх недапрацовак галіны – рэальна, калі падысці да справы сур’ёзна і спрацаваць як след.

– Задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам, павінны быць выкананы, бо яны накіраваны, у першую чаргу, на паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. Звяртаю ўвагу на персанальную адказнасць кіраўнікоў сельгас-прадпрыемстваў за дасягненне тых паказчыкаў, якія для сябе вызначылі і ўзгаднілі з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан.
Паказчык рознічнага тавараабароту ў мінулым годзе не радаваў, спрацаваць атрымалася на 98,8% ад даведзенага задання. На 2023 год даведзены паказчык у памеры 104,7%, а гэта 139 мільёнаў у супаставімых цэнах да 2022 года. Дадаць давя-дзецца 27,1 мільёна рублёў. “Як выконваць плануем?” – спытаў старшыня райвыканкама свайго намесніка Аляксандру Янчанкаву. Па інфармацыі Аляксандры Міхайлаўны, паказчык па рознічным тавараабароце плануецца выконваць за кошт пашырэння гандлёвай сеткі, шляхам адкрыцця трох новых гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку на базе маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, за кошт развіцця дзеючых прыватных суб’ектаў гандлю, спажывецкай кааперацыі, а таксама прыцягнення ў раён новых суб’ектаў гандлю – прадстаўнікоў буйных гандлёвых сетак, арганізацый вытворцаў.

Таксама ў 2023 годзе плануецца правесці больш за 70 кірмашовых тэматычных мерапрыемстваў і мерапрыемстваў стымулюючага характару (прадастаўленне зніжак, правядзенне акцый па зніжэнні цэн на тавары).
Што да выканання паказчыка аб’ёму падрадных работ, то ПМК-67, ДРБУ-112, ПМК-4, Петрыкаўскаму райжылкамгасу і ПМС істотным чынам давядзецца нарошчваць і спіс відаў падрадных работ, і іх аб’ёмы.

Як зазначыў у час пасяджэння Аляксандр Кохан, каб атрымаць добры вынік, варта кожнаму кіраўніку ў поўнай меры выкарыстаць магчымасці свайго прадпрыемства.
– Усе даведзеныя прагнозныя паказчыкі і заданні ўжо ўключаны ў пяцігадовую праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, і Петрыкаўшчына павінна ўнесці свой годны ўклад у агульную капілку поспеху, – рэзюмаваў кіраўнік раёна.
На пасяджэнні райвыканкама разгледзелі і праект раённага бюджэту на 2023 год, які, між іншым, захавае сваю сацыяльную арыентаванасць і будзе забяспечваць стабільнае функцыянаванне ўстаноў сацсферы.
У структуры даходнай часткі раённага бюджэту ўдзельная вага ўласных даходаў складае 43%, бязвыплатныя паступленні з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў – 57%.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о