Пасля стварэння сям’і пачынаецца самы цяжкі перыяд – будаванне бытавых адносін. Часта на нейкіх этапах не ўсё ідзе гладка, муж і жонка сварацца і нават думаюць пра развод.

Шлюб ці не шлюб

Часта людзі сутыкаюцца з тым, што пры падачы заявы на скасаванне шлюбу не ведаюць, якія прычыны пазначыць у ёй. Але калі так, то ці патрэбен развод?
І быццам бы ўсё зразумела: любоў прайшла, муж п’е, жонка не паважае, праблемы матэрыяльнага характару ці іншае. Прычыны разводу могуць быць абсалютна розныя. Аднак вынік заўсёды адзін – два чалавекі руйнуюць створаную ячэйку грамадства з-за непаразумення і нежадання вырашаць канфлікты, няўмення пачуць адзін аднаго.

Разрыў шлюбных адносін з’яўляецца адзіным прымальным рашэннем у сітуацыях, калі адносіны паміж партнёрамі не склаліся. Часцей за ўсё ініцыятарамі разводаў становяцца маладыя жанчыны з прычыны таго, што іх чаканні не апраўдаліся. Выходзячы замуж, яны марылі пра кахаючага, клапатлівага, злёгку рамантычнага, адданага і вернага мужчыну, але ў рэальнасці набылі дадатковыя абавязкі.

У 2020 годзе судом Петрыкаўскага раёна было вынесена 64 рашэнні пра скасаванне шлюбу. Многім быў прадастаўлены час на магчымае прымірэнне, але толькі некалькі пар скарысталіся гэтым часам, прымірыліся, зразумелі адзін аднаго і вырашылі праблемы, якія ім заміналі жыць разам.

За сухімі лічбамі статыстыкі трэба памятаць яшчэ пра адных вельмі важных удзельніках жыцця гэтых сем’яў – дзяцей. Бо ў значнай ступені менавіта дзеля іх нараджэння і выхавання ствараюцца шлюбы. Развод – псіхалагічна цяжкая працэдура, але цяжэй усё ж дзецям, яны хочуць, каб іх бацькі былі разам.

Галоўнай прычынай разводаў застаецца тое, што людзі не могуць зразумець адзін аднаго, а дакладней, не жадаюць знайсці агульную мову і ўрэгуляваць канфлікт, саступіць адзін аднаму. Заўсёды памятайце пра тое, што побач з вамі чалавек, які мае свае прыярытэты, жаданні, мэты, амбіцыі і памкненні, паважайце яго меркаванне і падтрымлівайце яго пачынанні. Калі вы сумесна будзеце працаваць над адносінамі, ніякі развод вам не пагражае.

– Сакрат, – сказаў філосафу аднойчы яго сябар Анцісфен, – скажы мне, чаму ажаніўся ты на Ксанціпе? Жадаў бы я ведаць, як можаш ты ўжыцца з самай нетаварыскай жанчынай, якая калі-небудзь была, ёсць і будзе?
– Я хацеў бы навучыцца мастацтву жыць з людзьмі; – і я ажа-ніўся з Ксанціпай, перакананы ў тым, што калі я вынясу яе нораў, то буду ладзіць з усялякімі характарамі.

Уладзімір КУЛАКЕВІЧ, вядучы спецыяліст суда.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о