Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, у снежні на тэрыторыі Петрыкаўшчыны праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства пад назвай “П’янаму і бяспраўнаму не месца за рулём!”.
Штогод колькасць вадзіцеляў транспартных сродкаў павялічваецца, а транспартная абстаноўка ўскладняецца. Гэта патрабуе ад аўтамабілістаў максімальнай увагі.
Разам з тым, знаходзяцца і такія вадзіцелі, што дазваляюць сабе ўжываць алкагольныя напоі і сесці за руль. У гэтым выпадку на вашых вачах адбываецца злачынства, якое варта спыніць.
З 2013 года адказнасць за вызначанае парушэнне ўзмацнілася: памер штрафа зараз складае ад 50 да 100 базавых велічынь. Такім жа штрафам караюцца за ўжыванне алкаголя да неабходнай праверкі, у тым ліку пасля здзяйснення ДТЗ. Тэрмін пазбаўлення пасведчання кіроўцы павялічыўся да трох гадоў.
Калі правапарушэнне здзейснена паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, то акрамя ўзбуджэння крымінальнай справы згодна часткі 1, артыкула 317 Крымінальнага Кодэкса, канфіскуецца і транспартны сродак, незалежна ад правоў уласнасці (за выключэннем транспартных сродкаў, што выбылі з законнага звароту ўласніка (карыстальніка), апрача яго волі ці ў выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб, згодна з часткай 6 артыкула 61 Крымінальнага Кодэкса.
Некаторыя ўласнікі аўто ці яшчэ навучаюцца ў аўташколе, ці ужо пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам за парушэнні.
Узімку, з надыходам калядных святаў блізкія, часам, просяць адвезці іх у тое ці іншае месца. І вадзіцелі, і патэнцыяльная пасажыры добра ведаюць, што гэта па-зазаконна. Але ў рэшце, некаторыя ўладальнікі аўто, паслухаўшы мноста сумніўных аргументаў, кшталту: “навошта тады машына, якая толькі стаіць?!”, “сёння выхадны дзень, ніхто цябе не прыпыніць”, “тут праехаць некальні кіламетраў” урэшце садзяцца за руль.
Варта памятаць – калі ў жадаючага сесці за руль аўтамабіля няма вадзіцельскага пасведчання, нават пры наяўнасці пэўнага вопыту, кіроўца не здаў выпрабаванне на атрыманне вадзіцельскага пасведчання ці быў пазбаўлены яго за грубае парушэнне ПДД – такі вадзіцель, кіруючы транспартам, нясе патэнцыяйную пагрозу бяспецы дарожнага руху і нават маленькае падарожжа на аўто можа прывесці да вялікай трагедыі.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што згодна з артыкулам 18.19 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, кіраванне транспартным сродкам асобай, не маючай права кіравання гэтым сродкам, а таксама перадача кіравання транспартнага сродку такой асобе цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. Калі парушэнне здзейснена паўторна на працягу года – штраф узрастае ад 20 да 50 базавых велічынь ці прадугледжаны адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.
Калі вы бачыце, што чалавек садзіцца за руль не маючы правоў, ці на падпітку, ўявіце сабе, што яго шлях можа скрыжавацца з блізкімі вам людзьмі – бацькамі, братам ці сястрой, дзецьмі. Варта ў такіх абставінах пераконваць сябе, што ўсё абыйдзецца, ці лепш прадухіліць парушэнне ці нават ДТЗ?.. Не будзьце абыякавымі.
Сяргей Міцура,
начальнік АДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о