Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва Петрыкаўскага раёна інфармуе: парадак далучэння працаздольных грамадзян да незанятых у эканоміцы, фарміравання базы дадзеных вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2018 года № 239 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку далучэння працаздольных грамадзян да не занятых у эканоміцы, фарміравання і вядзення базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, уключаючы ўзаемадзеянне ў гэтых мэтах дзяржаўных органаў і арганізацый”.
Адпаведна пункта 5 Дэкрэта, працаздольныя грамадзяне, якія не заняты ў эканоміцы, аплачваюць паслугі з кампенсацыяй затрат пасля ўключэння гэтых грамадзян у спіс працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, што аплачваюць паслугі з кампенсацыяй затрат.
Грамадзяне, у якіх у перыяд фарміравання названых спісаў узніклі прычыны не адносіцца да незанятых у эканоміцы або якія атрымалі статус занятых у эканоміцы, пры прад’яўленні ў камісію пацвярджаючых дакументаў у спіс не ўключаюцца.
Таксама не ўключаюцца ў спіс грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія працуюць за мяжой або атрымліваюць асвету ў дзённай форме атрымання адукацыі за мяжой, пры прад’яўленні ў камісію пацвярджаючых дакументаў.
Працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, налічэнне платы за камунальныя паслугі па падагрэве вады, цеплазабеспячэнні, газазабеспячэнні пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў ажыццяўляецца па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё затрат.
Так, уключаныя ў спіс працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць паслугі па тарыфах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, гарачае водазабеспячэнне з 1 студзеня 2019 года, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне з 1 мая 2021 года.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць, кансультацыю можна атрымаць у сакратара камісіі па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гогаля, дом 1, кабінет № 6, будынак Дзяржаўнай установы “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, і па нумары тэлефона 5-40-98 (Марыя Уладзіміраўна Жукавец).

Марыя Жукавец,
сакратар камісіі ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о