Суботні надвячорак 24 снежня выдаўся цікавым і насычаным на эмоцыі не толькі для спартсменаў і аматараў міні-футбола. У спартыўнай зале ДЮСШ Петрыкаўскага раёна Аляксандр Галота, вядомы на Петрыкаўшчыне як спартыўны актывіст і арганізатар многіх сустрэч з беларускімі атлетамі, што вядомыя сваімі дасягненнямі на ўвесь свет, выказаў жаданне зладзіць для дзяцей салодкі стол і салют. Прапанова знайшла падтрымку і пры ўдзеле сектара спорту і турызму райвыканкама, фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай” і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы: усіх завітаўшых у той дзень у спартыўную залу дзетак чакалі салодкія і фруктовыя прысмакі.
Затым, наведвальнікі з захапленнем маглі палюбавацца святочным салютам, што быў запушчаны ў паветра пры захаванні ўсіх мераў засцярогі супрацоўнікамі МНС, пасля чаго дзеткі віншавалі лепшых футбалістаў і засталіся танчыць на святочнай дыскатэцы.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о