Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў з травы першага ўкосу. Важна тут адзначыць, што не только вынік нарыхтоўкі вызначыць прадуктыўнасць малочнага статка, яго здароўе і захаванасць. Тут многае залежыць і ад таго, хто адказвае за паўнацэнны рацыён харчавання, прафілактыку, лячэнне жывёлы – ветэрынара. Днямі мы пагаварылі пра асаблівасці прафесіі з ветэрынарам аддзялення “Вялаўск” СУП “Палессе-Аграінвест” Анатолем Піскуном.

Калектыў – адна камандаАнатоль Васільевіч нарадзіўся і вырас у Вялаўску. Адразу пасля заканчэння школы паступіў у сярэдне-спецыяльнае вучылішча ў Рэчыцы на ветэрынарнага ўрача. Гаворыць, так склаліся абставіны. Аб тым, што стаў ветэрынарным урачом, мужчына не шкадуе.

– Я ўсё жыццё працую ў гаспадарцы, – дзеліцца фактамі сваёй біяграфіі герой. – У адзяленні “Вялаўск” з дня яго заснавання, агульны стаж ужо “пераваліў” за 30 гадоў. Тут жа, у вёсцы, рэалізаваў сябе не толькі ў прафесіі, а і ў сямейным жыцці. Дзеці ўжо дарослыя.

Пра сваю працу ветэрынар распавядае наступнае:
– Яе шмат. Працуем сумленна, жывёлы ў нас утрымліваюцца ў чысціні, за імі сочаць не горш, чым за дзецьмі. Парадак – галоўнае, ён павінен быць ва ўсім. Трэба трымаць на кантролі многае: начны і дзённы расцёл, дойку, кармленне, вакцынацыю.
Вядома ж, шмат залежыць ад кіраўніка гаспадаркі. Нам у гэтым сэнсе пашанцавала. Адной вялікай камандай хвалюемся за агульную справу. Зразумела, што патрэбны прыбаўленні ў вазе, але добрае стаўленне адзін да аднаго ў калектыве ніхто не адмяняў.

Анатоль Васільевіч сцвярджае, што найбольш небяспечны ў рабоце чалавечы фактар. За якой-небудзь дэталлю не ўсочыш, і ўсё – чакай сур’ёзныя наступствы.
– Заўсёды трэба глядзець, які стан у каровы, ці ёсць апетыт, якая тэмпература цела ў жывёлы, ці дае яна малако. З-за мастыту фермеры церпяць самыя вялікія страты ў надоях. Карова надоўга выбывае са спісу дойных, а аднаўленне яе ўдойнасці патрабуе часу і затрат на медыкаменты. Нават пасля праведзенага лячэння, малако яшчэ некаторы час не падыходзіць для рэалізацыі – у ім змяшчаюцца антыбіётыкі.
На пытанне, ці цяжка паставіць дыягназ жывёле, адказвае, што тут адыгрывае ролю вопыт, напрацаваны гадамі. Па пэўных прыкметах можна паставіць дыягназ, затым правесці абследаванне.

– Атрыманыя аналізы часта сведчаць, што ўсё рабіў правільна. Цяпер засталося эфектыўна вылячыць жывёлу.

Наша аддзяленне “Вялаўск” сёння можа ганарыцца сваімі паказчыкамі, са 1382 галоў 924 складаюць цяляты. Прывес за пяць месяцаў бягучага года – 93,7 тоны, сярэднясутачны – 697 грамаў. Валавы надой малака склаў 1195 тон, на адну карову – 2580 кілаграмаў.

– Прадпрыемства імкнецца да 100 % вываду малака класа “Экстра”. І наш калектыў таму дапамога, – дадаў у канцы гутаркі ветэрынар.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о