Пытанні, знятыя з кантролю

0
226

У рэдакцыю “ПН” прыйшлі адказы на крытычныя матэрыялы журналістаў, вырашэнне якіх знаходзілася на кантролі.

Пытанні, знятыя з кантролюНеабходнасць добраўпарадкавання альтанкі па вуліцы Каралёва была акрэслена ў артыкуле “Альтанка чакае гаспадарскай рукі” яшчэ ў восеньскім нумары газеты. На сённяшні дзень небяспечныя пытанні знаходжання ў ёй ліквідаваны работнікамі мясцовага камунгаса, што дае магчымасць жыхарам ваеннага гарадка камфортна адпачыць у збудаванні (на фота).Пытанні, знятыя з кантролю

У канцы мінулага года на старонках газеты размяшчаліся крытычныя матэрыялы з сугучнымі назвамі: “Глядзець пад ногі” і “Глядзець не толькі сабе пад ногі”. Гаворка ішла пра бяспеку жыццядзейнасці насельніцтва пры наведванні гандлёвых пунктаў Петрыкаўшчыны. У першым выпадку – слабаасветлены карыдор памяшкання былога ўнівермага, што абцяжарвала пад’ём на другі паверх, у другім – часткова парушаны фасад крамы “Тавары для дома”. Дадзеныя недахопы ліквідаваны і зняты з кантролю (на фота).

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о