Новы год – гэта радасная казка як для дзяцей, так і для дарослых. Для таго, каб дзеці паверылі ў яе, супрацоўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Петрыкава” падрыхтавалі выдатныя сцэнарыі, прыдумалі цікавыя конкурсы для дзяцей, прыбралі ёлку, упрыгожылі памяшканні, тэрыторыю дзіцячага сада. Да свята ва ўсіх групах былі развучаны цудоўныя песні, танцы, падрыхтаваны сольныя выступленні. Выхавацелі выпусцілі сценгазеты, у якіх дзеці выказалі ці намалявалі свае пажаданні Дзеду Марозу.

“Прывітанне, Новы год!”

Бацькі таксама не засталіся ўбаку: стваралі карнавальныя касцюмы для дзяцей, удзельнічалі ў конкурсе “Навагодняя цацка”, майструючы ёлачныя гірлянды і шарыкі з падручнага матэрыялу.
Выхаванцы адчулі асаблівую радасць ад сустрэчы Новага года ў дзіцячым садку. Дзед Мароз і Снягурка прыгатавалі доўгачаканыя падарункі, а бліскучыя гірлянды і ярка ўпрыгожаная елка прынеслі дзецям адчуванне цуду.
Таксама напярэдадні Новага года і ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” адбылася навагодняя святочная праграма для пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіла начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Людміла Жукавец. Яна выказала словы падзякі выхаванцам за актыўны ўдзел у конкурсах, а таксама павіншавала прысутных з надыходзячымі святамі і ўручыла пераможцам салодкія падарункі ад раённага выканаўчага камітэта.
Падарункаў на Новы год не бывае шмат! Начальнік аддзела спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама Таццяна Жукавец ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” падрыхтавала выхаванцам Дашкольнага цэнтра наборы дзіцячых цацак. Ад падарункаў у дзяцей засталося шмат прыемных уражанняў і эмоцый. А калі верыць прыкмеце, то як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш.

Алена Панамарэнка, загадчык дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о