Напярэдадні новага года ў актавай зале гімназіі адбылася навагодняя ёлка для дзяцей-сірот.

Хлопчыкаў і дзяўчынак аб’ядноўвала адно: усе яны, на жаль, трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, але чуласць людзей не пакінула дзетак у бядзе.
Дзяцей у той дзень віталі настаўнікі і вучні гімназіі, прадстаўнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра, актывісткі Беларускага саюза жанчын і Петрыкаўскага рудаўпраўлення. Апошнія ўзялі на сябе місію спонсараў мерапрыемства.

Сцэнарый ёлкі быў традыцыйны: нячысцікі намагаліся перашкодзіць Дзеду Марозу са Снягуркай павіншаваць дзяцей. Але, урэшце, усе атрымалі свае падарункі. Віншуючы маладое пакаленне з надыходзячым Новым годам, дырэктар Петрыкаўскага рудаўпраўлення Юрый Пятроўскі і яго намеснік Аляксандр Пінчук пажадалі прысутным здароўя і шчасця.

– Хочацца, каб час хоць у гэтыя гадзіны крыху прыпыніўся, а ўсе мы атрымалі асалоду ад свята. Спадзяюся, што пражыты год зрабіў нас лепшымі і больш моцнымі, – адзначыў Юрый Барысавіч.
Дзеці атрымалі мяккія цацкі і салодкія пачастункі. Напрыканцы мерапрыемства ўсе сабраліся разам для агульнага фота.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о