Вось і яшчэ адна “гарачая” кропка з’явілася на постсавецкай прасторы. “Калектыўны захад” па-ранейшаму гаворыць пра правы пратэстуючых, аднак большасць з нас ужо добра разумее, што не толькі ў крызісе дзеючай улады тут справа. Масавыя дэманстрацыі ператварыліся ў пратэсты з палітычнымі лозунгамі.

Казахстан: мірныя пратэсты?Далей – болей: беспарадкі, марадзёрства, забойствы. Грамадзянскую вайну ў краіне спыніла ўвядзенне надзвычайнай сітуацыі і прыцягнутыя на дапамогу міратворцы. Аднак сітуацыя застаецца складанай. Падзеі ў Казахстане нагадалі суайчыннікам “мірныя пратэсты”, горыч і жах якіх у поў-най меры спазнала Беларусь у жніўні 2020 года. Сваім меркаваннем наконт сітуацыі ў Казахстане падзялілася жыхарка райцэнтра Ніна ЧЫРЫЧ, інструктар па падпісцы:

– Сказаць, што я перажываю за Казахстан, – гэта нічога не сказаць. Ведаеце, усе выхадныя са страхам чакала кожны выпуск навін, не думаючы пры гэтым ні пра што добрае. Падзеі ў Казахстане вярнулі мяне ў жнівень 2020 года. Той жа страх, тое ж чаканне непапраўнай бяды. Аднак наступствы пратэстных акцый у нашай краіне, дзякуючы прынцыповай пазіцыі Прэзідэнта і зладжанай рабоце праваахоўнікаў, папярэдзілі братазабойства. А ў Казахстане гінуць людзі: вайскоўцы, мірныя жыхары і нават дзеці. У краіне ўладараць марадзёры і бандыты, якія рабуюць банкі і крамы, паляць будынкі і машыны. Нават спецтэхніку не шкадуюць, пажарныя машыны і хуткую дапамогу – усё нішчаць, сваімі ж рукамі руйнуюць сваю краіну. Цяпер там уведзена надзвычайнае становішча і прысутнічаюць міратворцы. Вельмі хочацца, каб краіна выбралася з бяды, каб вярнуліся мір і згода.

Запісала Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о