З 6 па 12 чэрвеня 2022 года ў Беларусі праходзіць Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся”, якая накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму.

У акцыі прымаюць удзел турыстычныя аб’екты ўсіх абласцей Беларусі: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб’екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы, фізічныя асобы і многія іншыя.

Сёння ў Нацыянальны парк «Прыпяцкі» адправіліся нашы карэспандэнты, бо ў рэстаране «Над Прыпяццю» праходзіць дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні.

У Ляскавічах прайшла дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні У Ляскавічах прайшла дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні У Ляскавічах прайшла дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні

Як распавёў шэф-кухар рэстарана Барыс Кончыц, папулярныя стравы нацыянальнай кухні сёння на дэгустацыі — гэта каўбаскі «Палеская, «Гурман», «Паляўнічая», прыгатаванне якіх суправаджалася з водарам вішнёвай і грушавой шыпы ў тэхніцы гарачага вэнджання. Ну, і вядома, традыцыйныя» дранікі. З рулетаў — аленіна з грыбамі.

У Ляскавічах прайшла дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні У Ляскавічах прайшла дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні У Ляскавічах прайшла дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні У Ляскавічах прайшла дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні У Ляскавічах прайшла дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні У Ляскавічах прайшла дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні

Гасцей у межах акцыі чакае насычаная праграма:

бясплатныя экскурсіі і квэсты;
дні адчыненых дзвярэй;
майстар-класы;
дэгустацыі страў нацыянальнай кухні;
прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы.

Арганізатарамі Рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся” выступаюць Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Наталля Петрушэнка. Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о