Праваднік ва ўпэўненае і годнае жыццё

0
316

1 мая прафсаюзы адзначаць Дзень міжнарожнай саліданасці працоўных. Прафсаюзная структра Петрыкаўшчыны прадстаўлена раённым аб’яднаннем, якое кааардынуе  дзейнасць  4-ох арганізацый галіновых прафсаюзаў, 109 першасных, 11 профгруп – агульнай колькасцю больш за 9 тысяч членаў, якія прадастаўляюць 15 галіновых прафсаюзаў. Напярэдадні Дня працы, якое прафсаюзны рух лічыць сваім прафесійным святам, мы сустрэліся са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Галінай ШЧЭРБАК.

 Праваднік ва ўпэўненае  і годнае жыццёГаліна Валянцінаўна, сучаснасць ставіць перад прафсаюзамі новыя задачы, патрабуе актыўнасці ў грамадстве. Над чым арганізацыя працавала ў апошні час?

– Прэзідэнт краіны не раз падкрэсліваў, што для захавання стабільнасці, парадку ў краіне ў першую чаргу неабходна “кожнаму на сваім месцы займацца сваёй справай”. І гэтае патрабаванне ў поўнай меры адносіцца таксама і да ўсяго прафсаюзнага актыву краіны. Прафсаюзы знаходзяцца на перадавой усіх найважнейшых для людзей пытанняў. Гэта і занятасць, і заработная плата, сацыяльныя гарантыі, і ў цэлым абарона сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў. Мы актыўна пазіцыяніруем сябе ў значных падзеях краіны. У перыяд падрыхтоўкі і правядзення ў мінулым годзе рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прафсаюзы правялі вялікі аб’ём работы. Актыўная работа праводзілася ў працоўных калектывах па абмеркаванні праекта Закона “Аб Усебеларускім народным сходзе”.

Адна з важных задач, якая стаяць перад намі – стварэнне першасных арганізацый. У мінулым годзе ў раёне створана такіх дзве на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці. На 2023 год у рэестр па стварэнні пярвічак уключана шэсць арганізацый.  На сённяшні дзень ахоп прафсаюзным членствам  у раёне складае 99,3%. Павысіць матывацыю членства дазваляюць дадатковыя ільготы і гарантыі калектыўнага дагавора толькі на членаў прафсаюза,  рэалізацыя сацыяльных гарантый, садзейнічанне ў працаўладкаванні. Немалаважным момантам у нашай дзейнасці з’яўляецца маніторынг цэн, вынікі якога неаднаразова з’яўляліся асновай для прыняцця на дзяржаўным узроўні  рашэнняў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў жыцця.

Як здзяйсняецца адваротная сувязь з насельніцтвам?

Грамадзяне звяртаюцца непасрэдна да старшынь першасных прафсаюзных арганізацый, раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў, старшыні раённага аб’яднання. У 2022 годзе ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў паступіла 2 пісьмовыя звароты, вусна звярнулася 27 чалавек па 31 пытанні. Па 13 пытаннях дадзены тлумачэнні, 18 – вырашаны станоўча, 1 – часткова. Пры разглядзе зваротаў наймальнікам накіравана 12 рэкамендацый на ўхіленне парушэнняў працоўнага заканадаўства, падрыхтавана 1 іскавая заява ў суд. За мінулы год членам прафсаюза вернута больш за 3800 рублёў незаконна ўтрыманых або нявыплачаных сродкаў. Адной з запатрабаваных і эфектыўных форм дапамогі з’яўляюцца прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян і Дні прававой асветы, якія праводзяцца з удзелам супрацоўнікаў пракуратуры. За 2022 год такіх мерапрыемстваў праведзена 9, кансультацыі на якіх атрымалі 34 чалавекі.

– Якім момантам надаецца асаблівая ўвага? 

Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці  была і застаецца ахова працы. Наладжана работа абласной тэхнічнай інспекцыі працы прафсаюзаў праз сфарміраваныя рэйдавыя групы тэхнічных інспектараў. За мінулы год былі вывучаны пытанні захавання заканадаўства аб ахове працы на 15 прадпрыемствах, арганізацыях і аб’ектах раёна. Па выніках рэйду наймальнікам выдадзена 15 рэкамендацый на ўхіленне 129 парушэнняў заканадаўства. Сёння мы змянілі падыходы да інфармацыйнай прасторы. У сваёй дзейнасці  выкарыстоўваем розныя крыніцы інфармацыі. Унутраная крыніца – гэта сайт Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Узрастае роля сацыяльных сетак. Важны напрамак у нашай рабоце – работа з моладдзю і ветэранамі. Адным з напрамкаў супрацоўніцтва з’яўляецца захаванне і перадача наступным пакаленням памяці пра вялікі подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Не менш важным напрамкам у рабоце з’яўляецца клопат пра здароўе членаў прафсаюзаў. Прафсаюзныя арганізацыі ўсіх узроўняў аб’ядналі намаганні  для кампенсацыі аплаты кошту пуцёвак членам прафсаюза ў санаторыях УП ”Белпрафсаюзкурорт”. Абавязковай для нас з’яўляецца тэма турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

У рамках Года гістарычнай памяці мы праявілі высокі ўзровень святога абавязку перад памяццю і старэйшым пакаленнем па захаванні культуры спадчыны, фарміраванні пачуцця грамадзянскага абавязку і патрыятызму. 2023 год аб’яўлены ў краіне Годам міру і стварэння. Ва ўсе часы наша дзейнасць была накіравана менавіта на тое, каб забяспечыць мірную стваральную працу. У бягучым годзе нас чакае яшчэ адна знамянальная дата – 500-годдзе ўтварэння горада Петрыкава. І прафсаюзы, як самая масавая грамадская арганізацыя, прымуць у іх актыўны ўдзел.

Прафсаюзнай арганізацыі неабыякавы лёс нашай краіны, таму наша далейшая дзейнасць будзе накіравана на выкананне задач, пастаўленых Кіраўніком краіны ў ходзе Паслання беларускаму народу і Парламенту: умацаванне годнага, камфортнага жыцця насельніцтва, абарону суверынетэту краіны.

Святлана СОБАЛЕВА.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о