1 МАЯ – СВЯТА ПРАЦЫ І ПРАФСАЮЗНАГА АДЗІНСТВА

0
62

“Прафсаюзы – адна з апор грамадскай супольнасці”

Хутка краіна будзе святкаваць Свята працы. Акрамя гэтага 2024 год – год 120-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі. 120 гадоў – адрэзак гісторыі, які ўвасобіў цэлую эпоху.

За гэты час шмат што змянілася ў дзейнасці арганізацыі. Нязменна засталося адно абарона правоў і інтарэсаў работнікаў. І гэта асноўны напрамак працы прафсаюзаў.

У прафсаюзных радах Петрыкаўскага раёна знаходзяц-ца 8625 чалавек. Склад раённага аб’яднання – гэта 106 першасныя, 4 раённых прафсаюзных арганізацый, 11 прафгруп, якія прадстаўляюць 15 галіновых прафсаюзаў, прафсаюзнае членства застаецца стабільным-97%. Прафсаюзы заўсёды прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх выбарчых кампаніях. Значная работа была праведзена па падрыхтоўцы да правядзення Адзінага дня галасавання. Па законе, і на практыцы, прафсаюзы – гэта адна з апор грамадзянскай супольнасці. Як мы ўжо бачым па выніках мінулай выбарчай кампаніі былі падтрыманы кандыдаты, якія ў сваіх праграмах галоўнымі задачамі вызначылі развіццё вытворчасцей, працоўных месцаў, рост заработнай платы, павышэнне дабрабыту людзей. У склад 32 выбарчых раённых камісій увайшлі прадстаўнікі прафсаюзаў, на кожны ўчастак для галасавання былі накіраваны назіральнікі з ліку арганізацыі.

З удзелам прафсаюзнага актыву праводзіўся шырокі спектр мерапрыемстваў, накіраваных на інфармаванне і прыцягненне грамадзян да ўдзелу ў выбарчай кампаніі. У раёне праводзіліся дыялогавыя пляцоўкі ў працоўных калектывах. Гэтая форма працы добра сябе зарэкамендавала падчас падрыхтоўкі да рэферэндуму. Усяго было праведзена 6 дыялогавых пляцовак з ахопам больш як 300 чалавек. У тым ліку ў працоўных калектывах праводзіліся сустрэчы ідэалагічнага актыву, прафсаюзаў, што дазволіла інфармаваць насельніцтва пра ход падрыхтоўкі выбарчай кампаніі.

На сённяшні дзень важны этап у прафсаюзным руху краіны – справаздачна-выбарныя сходы. У многіх пярвічках раёна ўжо прайшлі сходы і канферэнцыі. У шматлікіх пярвічках былі абраныя новыя прафсаюзныя лідары, і яны ўжо з новымі сіламі прыступілі да грамадскай працы. Асаблівая ўвага надаецца прававой асвеце і кансультаванню жыхароў раёна. Адна з такіх форм – арганізацыя прававых прыёмаў, якія праходзяць на базе арганізацый і прадпрыемстваў. Як і ў цэлым у рэспубліцы, у асноўным звароты звязаны з пытаннямі працоўнай дзейнасці. Так, былі звароты наконт незаконнага звальнення, кансультаваліся грамадзяне па пытанню налічэння заработнай платы, правамернасці накладзеных дысцыплінарных спагнанняў, прыходзяць па тлумачэнні і наконт размеркавання і работы маладых спецыялістаў. Вядома, выязныя прававыя прыёмы – гэта толькі адна з формаў працы. Калі ў чалавека ўзнікаюць пытанні, не абавязкова чакаць да прыёму, можна ў любы час патэлефанаваць ці прыйсці ў раённае аб’яднанне, звязацца па тэлефоне з юрыстамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, пакінуць пісьмовы ці электронны зварот. Можна атрымаць кансультацыю на інтэрнэт-партале ФПБ: там працуе сэрвіс, на якім прадстаўлены прафсаюзныя юрысты па ўсіх рэгіёнах і галінах. На кантролі, пытанні аховы працы. Галоўны і фундаментальны прынцып у дадзеным напрамку – прадухіленне вытворчага траўматызму, стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы і побыту на вытворчасці. У раёне сфарміравана сістэма работы па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем наймальнікамі заканадаўства аб ахове працы, механізма і аказання метадычнай дапамогі ў пытаннях павышэння эфектыўнасці ўкаранёных сістэм кіравання аховай працы і прасоўванні Канцэпцыі “нулявога траўматызму”. Наладжана работа абласной тэхнічнай інспекцыі працы прафсаюзаў праз сфарміраваныя рэйдавыя групы тэхнічных інспектараў. Толькі за 2023 год вывучаны пытанні захавання заканадаўства аб ахове працы на 16 прадпрыемствах, арганізацыях і аб’ектах Петрыкаўскага раёна. Па выніках рэйду наймальнікам выдадзены рэкамендацыі на ўхіленне 129 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.
2024 год аб’яўлены ў краіне Годам якасці. Якасць – гэта паказчык не толькі эканамічнай выгады і мэтазгоднасці, але таксама сацыяльнага здароўя і дабрабыту. Гэта мае на ўвазе неабходнасць падвышанай увагі да фармавання пачуцця асабістай адказнасці за вынік працы. Кожны павінен разумець простую ісціну – добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў з’яўляецца ключавой умовай дасягнення агульнага поспеху. У сваю чаргу людзі працы заслугоўваюць, каб у іх грамадства бачыла сваіх герояў, а працавітасць і прафесіяналізм сталі меркай сацыяльнага поспеху і грамадскага прызнання. І шмат у чым менавіта ад дзейнасці прафсаюзнага актыву на кожным прадпрыемстве, у кожнай арганізацыі залежыць эфектыўнасць працы і дабрабыт людзей. Забяспечыць падтрымку працоўных і творчых ініцыятыў, справядлівую адзнаку ўкладу кожнага работніка ў развіццё прадпрыемства, выбудаваць сістэму настаўніцтва і перадачы назапашанага вопыту, аказваць дапамогу тым, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі – усе гэтыя напрамкі работы прафсаюзаў у Год якасці набываюць асаблівае значэнне.
У гэтым годзе спаўняецца 120 гадоў прафсаюзнаму руху краіны. Гэта знакавая дата, якая яшчэ раз пацвярджае, што прафсаюзы – тая арганізацыя, якая неабходна людзям у любыя часы. І сёння мы з вамі адказваем за тое, каб прафсаюзы Беларусі захоўвалі і ўмацоўвалі дасягнутыя пазіцыі, каб заставаліся аўтарытэтнымі, значнымі, моцнымі і запатрабаванымі ў грамадстве.

Вольга УСЦІНОВІЧ-НАСЕКА, старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о