Працуем для агульнай карысці

0
616

На базе Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы прайшоў дзень прававой асветы на тэму “Ахоўная функцыя прафсаюзаў пры спыненні працоўных адносін”.

Мерапрыемства наведалі прававы інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Сяргей Хурбатаў, супрацоўнік пракуратуры Петрыкаўскага раёна Алена Панасейка.

Працуем для агульнай карысці
Як адзначыла старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак, з моманту ўзнікнення арганізацыі на ёй ляжыць ахоўная функцыя: мэтанакіраваная прававая дзейнасць па абароне працоўных правоў і законных інтарэсаў работнікаў, ахове іх ад парушэнняў, па аднаўленні парушаных правоў, устанаўленні больш высокага ўзроўню ўмоў працы і побыту працоўных. Гэта функцыя прафсаюзаў праяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам на ўсіх этапах прававога рэгулявання: пры стварэнні норм працоўнага права, пры іх прымяненні і ахове ад парушэнняў, аднаўленні парушаных правоў і прыцягненні да адказнасці службовых асоб – парушальнікаў.

Працуем для агульнай карысці
Медыцынскі персанал меў магчымасць быць удзельнікам дыялогу з прадстаўнікамі ўлады, выказаць сваё меркаванне і атрымаць парады па хвалюючых пытаннях. У ходзе мерапрыемства былі дадзены тлумачэнні, звязаныя з працай камісіі па працоўных спрэчках, устанаўлення рэжыму работы асобам, якія маюць групу інваліднасці, парадку заключэння кантрактнай формы найму, парадку прадастаўлення працоўнага адпачынку.
Пагутарыць, высветліць асабістыя моманты, звязаныя з працоўнай дзейнасцю, у медыкаў была магчымасць на асабістым прыёме. Ёю скарысталіся тры чалавекі.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о