Прафсаюзы – адна з апор грамадзянскай супольнасці

0
157

Прафсаюзы – адна з апор грамадзянскай супольнасці

Днямі прайшло пасяджэнне Савета Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на якім абмеркавалі вынікі дзейнасці раённага аб’яднання прафсаюзаў за 2023 год і задачы на 2024 год.

На пасяджэнні, апрача членаў савета, старшынь першасных прафсаюзных арганізацый, прысутнічаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер.

З дакладам аб праведзенай рабоце ў 2023 годзе выступіла старшыня раённага аб’яднання Вольга Усціновіч-Насека.
Пачала размову Вольга Уладзіміраўна з адной з галоўных тэм – справаздачна-выбарчай кампаніі ў прафсаюзных арганізацыях 2024-2025 гадоў.

“Па традыцыі справаздачна-выбарчая кампанія пачнецца з прафгруп і цэхавых камітэтаў. У пярвічных і аб’яднаных прафарганізацыях яна пройдзе са студзеня па снежань 2024 года. Затым падвядуць вынікі работы і абяруць кіруючыя органы ва ўсіх арганізацыйных структурах прафсаюзаў”.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў канстатавала, што з удзелам прафсаюзнага актыву праводзіўся шырокі спектр мерапрыемстваў, накіраваных на інфарміраванне і прыцягненне грамадзян да ўдзелу ў выбарчай кампаніі. У раёне праводзіліся дыялогавыя пляцоўкі ў працоўных калектывах.

На 2024 год у рэестр па стварэнні ППА ўключаны 2 арганізацыі з колькасцю работнікаў ад 5 да 19 чалавек і гэтая праца будзе працягвацца адпаведна распрацаванага плана-графіка.

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” Таццяна Крэс распавяла, што згодна з планам мерапрыемстваў па ахове працы ва ўстанове, за 2023 год, праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы. Усе работнікі прайшлі штогадовае навучанне па пытаннях аховы працы, арганізаваны і праведзены перыядычны медыцынскі агляд.

“Напрамак, які заслугоўвае нашай самай пільнай увагі – уключэнне сацыяльна-эканамічных гарантый членам прафсаюза ў калектыўныя дагаворы, – падзялілася старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Басюк. – Замацаванне маладых спецыялістаў на месцах, зніжэнне цякучасці кадраў – яшчэ адзін аспект нашай прафсаюзнай працы, непасрэдна звязаны з калектыўнымі дагаворамі”.

Тамара Мікалаеўна адзначыла, што ёсць станоўчы вопыт работы ў гэтым напрамку – дадатковыя меры заахвочвання педагогам за настаўніцтва, аказанне матэрыяльнай дапамогі маладым спецыялістам на частковую кампенсацыю кошту затрат за арэнду жылля, на добраўпарадкаванне і іншыя патрэбы, замацаваныя ў калектыўных дагаворах.

Пасыл прафсаюзнай сустрэчы ўжо шмат гадоў застаецца нязменным: толькі ў плённым узаемадзеянні і, праследуючы адзіныя мэты, магчыма дабіцца пэўнага выніку, стварыць камфортныя ўмовы працы для работнікаў і выканаць вызначаныя задачы.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о