22 червеня адметная падзея адбылася ў вёсцы Рог – на фасадзе мясцовай установы культуры з’явілася інфармацыйная шыльда ў гонар ураджэнца вёскі Героя Савецкага Саюза Івана Самбука.

Іван Елісеевіч нарадзіўся ў вёсцы Рог 28 ліпеня 1919 года. Пасля заканчэння працоўнага факультэта ў 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.
У ліпені 1943 года старшы сяржант Самбук быў камандзірам агнявога ўзвода. Наш зямляк вызначыўся ў час Курскай бітвы. У гэтым жа месяцы ўзвод Самбука трое сутак адбіваў нямецкія атакі, утрымліваючы занятыя пазіцыі.
“За ўзорнае выкананне баявых заданняў” Іван Елісеевіч атрымаў званне Героя Савецкага Саюза і быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём “Залатая Зорка”.
Пасля вайны мужчына працягнуў службу ў арміі, у 1964 годзе быў звольнены ў запас у званні падпалкоўніка. Жыў у Мінску, дзе і пахаваны.

У памяць пра героя-землякаПерад прысутнымі з прамовай выступіў кіраўнік раёна Аляксандр Наўныка: “Наша мерапрыемства сёння нікога не пакіне абыякавым, бо метавіта зараз адбываецца сувяць часоў: жыхары Петрыкаўшчыны, землякі, аднавяскоўцы ўшаноўваюць памяць і аддаюць даніну павагі свайму земляку, Герою Савецкага Саюза Івану Самбуку”.
З вехамі біяграфіі героя, акалічнасцямі яго жыццёвага шляху пазнаёмілі грамадскасць кіраўнік райарганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Жукавец і кіраўнік пярвічнай ветэранскай арганізацыі Васіль Харланаў. Васілій Іванавіч разам з Аляксандрам Міхайлавічам і адкрылі інфармацыйную шыльду, скінуўшы з яе сімвалічную заслону белай тканіны.
Прысутныя ўсклалі да шыльды кветкі. Дарэчы, сярод землякоў былі людзі ўсіх узростаў – ад малодшага школьнага да пенсійнага. Мітынг скончыўся гімнам Рэспублікі Беларусь. Такі традыцыйны канчатак меў на гэты раз і другі сімвалічны сэнс – па прасторах вёскі Рог і яе наваколлі ён гучаў, як даніна памяці ўраджэнцу гэтай невялікай вёсачкі.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о